другі канец групшы, ім б'юць. Гемзы Шальч. 2. Доўбня. Калатушка тоўстая ўнізе. Прыглушалі свіню сакераю ці калатушкаю, а калолі швайкаю. Лука Нараўк.
КАЛАТЫРЫЦЦА незак. экспр. Валтузіцца, корпацца. Пакінець мяне старую з дзецьмі, калатырся з імі цэлы дзень. Мярэцкія Глыб.
КАЛАУРЫЦЬ гл. КАЛАВУРЫЦЬ
КАЛАЎРОДАК, КАЛАЎРОТАК м. Самапрадка, калаўрот. На калаўродак прадзем. Крынкі Крын. Лён прадуць калаўроткам, да калаўротка прывязваецца кудзеля. Грыкені, Швэды Вільн. Калаўротак быў, а некалі пралі на верацёны. Старыя Смільгіні Воран.
КАЛАЎРОДАЧНІК м. Майстар, які вырабляў калаўроты. Насілі да пачынкі калаўротка да калаўродачніка. Баброўнікі Гарад.
КАЛАЎРОТ, КАРАЎЛОТ м. Тое ж, што і калаўродак. Калаўротам пралі. Навікі Лудз., Індра Красл. Калаўрот быў прасці, шэрсць прадзём. Салады Лудз. Даўней нага папухня. караўлот круцячы. Гемзы Шальч. Караўлот і прасніца — кудзелю прасці. Пацаўшчына Дзятл.
КАЛАЎРОТАК гл. КАЛАЎРОДАК
КАЛАЦЁ гл. КАЛАЦЦЁ
КАЛАЦІЦЦА незак. 1. Дрыжаць, трэсціся. Я лошку не данясу к роту, рука калоціцца. Вецярэвічы Пух. 2. безас. Моцна біцца (пра сэрца), хвалявацца, трывожыцца. У мяне ў грудзях калоціцца, усё думаю, як ён там, што з ім. Ахрэмаўцы Брасл. 3. Сварыцца. Маладыя добра жывуць, ні сварацца, ні калоцяцца. Ракаўскія Швянч. Там згодне жывуць, не калоцяцца. Старыя Смільгіні Воран. Тая баба бегла да нас калаціцца. Жылі Іўеў. Ці я буду біцца з вамі, калаціцца. Новікі Гродз.; параўн. польск. kłócić się 'сварыцца'.
КАЛАЦІЦЬ незак. 1. Растрасаць. Калаціў гной, аж упацеў. Мачаск Бярэз. Гной калачу на полі. Саланое Віл. Гной калоцюць. Гайна Лаг. 2. Абіваць. Я жыта на насеня калаціў: на два бакі пабіў цапом — гэта значыць накалаціў. Гемзы Шальч. Трэба ячмень калаціць. Навасёлкі Свісл. Лён калоцяць пранікамі. Кіралі Шчуч., Стары Свержань Стаўб. 3. Вытрасаць роўную салому і вязаць кулі. Калацілі кулі. Мішневічы Шум. Кулі калацілі з акалоту — са снапоў, якія абівалі на семяно. Азяраны Раг. 4. Перыць. Калаціла плацье пранікам. Дзяніскавічы Ганц. 5. Збіваць масла. Даўней масла калатовачкай калацілі. Янова Рас., Лісна В.-Дзв. Іна кажды дзень масла калоціць. Валынцы В.-Дзв. Масла калацілі лышкай у гаршку, а білі ў бойцы. Ахрэмаўцы Брасл. Бувала, у бутылках калацілі масла. Кузьмічы Люб., Вецярэвічы Пух. 6. Распушваць пачаскі, кудзелю. Кужаль чынюць, а ку-
73 👁