што не сам чалавек вешаецца — яго чорт вешаіць. Ёдлавічы Брасл. КАЗАЧО'К м. Драўляны вінт з галоўкай, які падымае i апускае жалезны шпень з насаджанай шпулькай у калаўроце. Казачок у калаўротку. Дакудава Лід. КАЗАЧЬГНА ж. Кажух, пашыты ў зборкі. Казачина — такі кажух з заборамі кругом, насілі бабы i мужчины. Малыя Аўцюкі Калінк. КАЗАЧЬГНАЮ ў знач. прысл. У зборкі. Кажух быу просты, i кажух пашыты казачынаю. Рудня Астравітая Чэрв. КАЗЕ'ЛЬКІ мн. бат. Казялец. Казелькі на лузе растуць, жоўтыя кветкі. Рыбчына Віл. КАЗЁЛ I м. заал. Тое ж, што i к а в а л ё к. Казёл зялёны, што па санажаці прыгая. Гемзы Шальч. Казлы шумяць неяк. Ахрэмаўцы Брасл. КАЗЁЛ II м. 1. Тое ж, што i к а з лы I. Трэба зрабіць казла, на ім дровы добра пілаваць. Гемзы Шальч. На казле драва рэжам, ставім казёл i рож аббіваем. Істра Лудз. 2. Тое ж, што i к а з а II, 4. Снавала кроены i ўсадзіла казла, казёл ускочыў, трэба яго выкрыць. Грыкені Вільн. КАЗЁЛКА ж. Кацёлка ў прыстасаванні для падвешвання нітоў у кроснах. Аборачку праз казёлку перахіліш i прывяжаш да нітоў. Лоск Валож. КАЗЁЛЬЧЫК м. Тое ж, што i к а в а л ё к. Казёльчыкі па сенажаці скачуць. Жылі Іўеў. Казёльчык прых-прых зялёны. Солы Смарг. КАЗЁННЫ прым. Які мае адносіны да дзяржаўнага. Бацъка казённы ляснік быў. Гемзы Шальч. Адну зіму дык аш пяць штук мядзведзяў забілі ў казённым лесі. Грабёнка Чэрв. КАЗЁННЫЯ ЛКУДЗІ, КАЗЁННЫ, КАЗЁННЭ ЛЮ'ДЭ мн. гіст. Дзяржаўныя еяляне ў час прыгону. Мы былі панскія людзі, а там былі казённыя. Рыбчына Віл. В Сымоновыч чытъвёрта чясъцъ господарок булы казённы, а остальныйі — панськы. В панськых людэй учясток був восімнаццэть дысятын, а в казённых — дваццэть штыры. Панськы робылы на пана, одроблялы Пановы паншчыну, а казённы робылы на казню, на государство. Казённы с Сымоновыч всэ в цыгэльню, шо за Былынем, ходили робыты. Казённы булы Брашовськэйі парахвійі, а панськыйі — Хомськэйі. Булы молыці [могілкі] панськых i казённых. Пан ужэ казёнными ны роспоражявся. Сіманавічы Драг. В Радустувэ булэ казённэ людэ, а на Вільцэ — панськэ, худэлэ на паншчыну. Радастаў Драг. КАЗГНАЯ, КАЗЛГНАЯ БАРАДА' ж. бат. Сівец. Казіная барада — благая трава. Міратычы Карэл. Гэту траву называем казіныя борады. Старое Сяло Зэльв. Казліная барада — сівая трава. Быстрыца Астр
2 👁