Старонка 361
/ 729
ду — і ў печ, і ямо. Макалі бліны і так чэрпалі. Дзяніскавічы Ганц. КАЗАКА ж. заал. Казяўка. Паўзе нека казака. Новікі Гродз. КАЗАЛЫ толькі мн. Нагаворы, плёткі, паклёп. Плюнь ты на гэтыя казалы! Вецярэвічы Пух. КАЗАН м. Саган. Казаны былі медныя, жоўтыя, як каструлі, у казанох варылі есці. Азяраны Раг. КАЗАНЫ дзеепрым. Загаданы. Мне казана — і я так раблю. Паляцкішкі Воран. ∇ Так казана, так гаворана. Лоск Валож. КАЗАНЬ ж. КАЗАНЕ н. рэліг. Прамова, пропаведзь. Ксёнц кажа казань. Міратычы Карэл. Ксенц казане гавора. Гемзы Шальч.; параўн. польск. kazań 'тж'. КАЗАРАГА м. і ж. зневаж. Хто неахайны, нязграбны. Ходзіць, як казарага, нізграбэйла ты! Мальчонак яе — казарага. Ахрэмаўцы Брасл. КАЗАРЭЗ м. бат. Разак. Ногі абрэзала казарэзам. Мярэцкія Глыб. КАЗАРЭЗНІК м. Тое ж, што і к а з а р э з. Мярэцкія Глыб. КАЗАТЫ гл. КАЗАЦЬ КАЗАХІЯ ж. Казахстан. У Казахію на заработкі выехаў ён. Чычалі Швянч. КАЗАЦЬ, КАЗАЦІ, КАЗАТЫ незак. 1. Гаварыць. Ніхто нічога не кажыць. Груздава Паст. Дзе ж ён будзя казаць. Кемялішкі Астр. Ён кажаць і знаяць. Лоск Валож. Трэба гаварыць так, як мама да дзіцяці ў калысцы казала. Гемзы Шальч. 2. Паведамляць што-н. Яна кажа, што ў лес хадзіла. Стральцы Шальч. Бацькі кажаць: «Мы хочам быць там, дзе дзеці». Гемзы Шальч. І сэм'е нэма — кажэтэ. Смаляніца Пруж. 3. Расказваць, апавядаць. Кажы мне казку! Гемзы Шальч. 4. Перадаваць, пераказваць. Пашла і тату казала. Саланое Віл. Пашла казаць мацца. Лоск Валож. Ад тэй пашоў к тэй і будзіць казаць так і так. Кураполле Паст. 5. Называць. А на дзіван у нас кажуць канапа. Вострава Маст. А ў Юравіч на гускі [назва расліны] кажуць какішнік. Рудня Астравітая Чэрв. 6. Прапаноўваць. Адна будзіць казаць: «Жыві ў мяне!» Кураполле Паст. 7. Пытаць. Я буду казаць: «Што ты робіш?» Навасёлкі Свісл. 8. Прасіць. Будзя казаць мая сусетка, каб карову скарэй с поля прыгналі. Саланое Віл. Казала: не трэба, нашто ехаць, не — паехаў. Солы Смарг. Вын кажэ набратэ картоплюв. Дзмітравічы Кам. 9. Вымаўляць. Каля Валожына кажаць: «Доў, казоў». Жыдзевічы Іўеў. Там кажаць: «Дай вадэ!» Паляцкішкі Воран. ∇ Мужу праўды лепей не кажы! Гемзы Шальч. Мужыку праўды не трэба казаць. Саланое Віл. Усе кажуць,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
/ 729