Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
КАЖУ'РНІК м. Toe ж, што i к а ж а м я к а. Кажурнік кожи вырабляў. Мачаск Бярэз. КАЖУРНО' зб. н. Аўчыны. На няшытыя аучыны казалі: кажурно. Шапкі шыюць c кажурна. Кавалкі кажурна валяюцца. Рыбчына Віл. КАЖУРЫ'НА гл. КАЖА'РЫНА КАЖУРЬГНКА ж. памянш. да к а ж а р ы н а 1. Кажурынку мела i патсцілала пад бок. Гемзы Шальч. КАЖУ'Х м. Кажух. Доўгі — кажух, a кароткі — паўшубак. Я к спацеў, то мне кажух зрабіўся вільготны. Гемзы Шальч. Кажух шылі з вырабленых аўчынаў. Грыкені Вільн. У кажухі з аўчыны пугавіцы рабілі. Рагулішкі Даўг. Даўней кажухі белыя насілі. Стральцы Шальч. V Сядзіць Маруся ў чырвоным кажусе — цыбуля. Ухвала Круп. КАЖУХО'М прысл. Вельмі густа. Макрыца кажухом сплялася, не разгоніш плугам бульбу. Раўбічы Мін. КАЖУ'ШAK, КАЖУШО'К м. памянш. да к а жу х. Тут кажушак яе вісіць. Дакудава Лід. Кажушок з аўчынаў авечых пашылі. Грыкені Вільн. КАЖЬРННБІ, КАЖВГННВІЙ, КАЖЫ'НЫ займ. Кожны. Кажынны год высаткі былі. Азяраны Раг. Нада ў ніты ўкладаць na парачкі ў кажынный зуп: Лайпушкі Ігн. Даўней з лыкі лапці плялі, кажыная лыка захіленая i ў кажыную зацягавалі вяровачку; лапці былі на дванаццаць пістонаў. Малькуны Ігн. КАЖЭ'УНІК м. Toe ж, што i к а ж а м я к а. Кнжэўнік скуры вырабляе. Рудня Астравітая Чэрв. КАЗА' I ж. заал. Свойская i дзікая каза. Яна гадуіць казуТут многа ў каго козы. I дзікія козы ёсць. Чычалі Швянч. КАЗА' II ж. 1. Загон, які займае жняя. Я казу заняла ды ганю, кап скарэй дажаць. Старое Сяло Зэльв. 2. Маленькія саначкі, якія выкарыстоўваюцца пры перавозцы бярвенняў. Пазыч казы, паеду na дрэвы. Вязынка Маладз. 3. рыб. Прылада для асвятлення. Каза, як чарпло, смалякі кідаеш у казу, запаліш яе, яна асвічаіць i ідзеш з васцямі рыбу лавіць. Ахрзмаўцы Брасл. Дзелалі казу з дрота: шынкі такія на смалякі, калі рыбу лавілі. Быстрыца Астр. 4. Памылка, якая дапушчана пры снаванні красён. Палажыла я казу — пераскочыла церас калок, як снавала, i намучылася, тады казу назад атматала. Едлавічы Брасл. Каза — еслі адну сцяну перамінула, пашла ўніс, а нада ўверх. Ракаўскія Швянч. КАЗА'К I м. устар. Назва жаночага верхняга адзення, пашытага ў зборкі. Казак быў у маткі, пашыты ў заборы, c куплёнага мацерыялу. Янова Рас. КАЗА'К II м. кулін. Грыбок. Я казака спекла: раскалаціла пшанічнае мукі, малака ўліла, яйцо разбіла, на сквара
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кажарына, кажурына, кажушak, кажыны, кажэунік
3 👁
 ◀  / 729  ▶