ЗЫГАЦЦА незак. Тое ж, што і з ы б а ц ц а. Зыгаяцца балота. Жодзішкі Смарг. ЗЫДАЛЬ, ЗЫДЭЛЬ гл. ЗЭДАЛЬ ЗЫЗМА м і ж. Прагны чалавек. Гэта ўжэ такая зызма. Кураполле Паст. ЗЫК м. 1. Від авадня, гіз. Зык, як пчала. Асавец Віл. Зык сячэ каня. Рыбчына Віл. Зыкі нападаюць на каровы, больша на коней. Вялікія Нястанавічы Лаг. Зыкі лятаюць. Зык рабенькі. Зыкі — конскія мухі. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Перыяд, калі каровы бегаюць, ратуючыся ад укусаў гіза. Зыкуюцца каровы ў самы зык. Асавец Віл. 3. Стан узбуджэння кароў ад укусаў насякомых. Зык напаў на кароў. Ухвала Круп. ЗЫКАВАЦЦА незак. Тое ж, што і з ы г а в а ц ь. Зыкуюцца каровы. Рыбчына Віл. ЗЫКАЦЦА незак. Тое ж, што і з ы г а в а ц ь. Зыкаюцца каровы ў самы зык. Асавец Віл. Зыкаюцца цялухі: авадні напалі. Саланое Віл. ЗЫКАЦЬ незак. Тое ж, што і з ы г а в а ц ь. Авадні кусаюцца моцна, і каровы зыкаюць. Беразіно Докш. ЗЫПКА гл. ЗЫБКА ЗЫР м. Халодны, пранізлівы вецер. Зыр — вецяр зыраваты. Дакудава Лід. Зыр — гэта сівер. Данілавічы Дзярж. ЗЫРКА, ЗЫРКО прысл. Горача. Зырка, пагода пячэ, як у цялешніках. Ісерна Слуц. На дварэ зырко. На печы зырко. Дзяніскавічы Ганц. Ні зырко ў печы, ні запёкса хлеб. Пасека Ст.-Дар. ЗЫРЫЦЬ незак. Прыпякаць (пра мароз). Зыра марос. Рыбчына Віл. ЗЫСКАЦЬ зак. 1. Атрымаць (грошы). Хто зарабляя, той і грошы зыскавая. Зышчы грошы і купі мне сукенку. Кіралі Шчуч. Зыскаў мае грошы. Вострава Маст. 2. Спагнаць. Не магу зыскаць грошы. Граўжышкі Ашм.; параўн. руск. взыскать 'спагнаць'. ЗЫСПАДУ прысл. Знізу. Падшворнік зыспаду прыдзержваець, на шворан уздзяваецца. Чычалі Швянч. ЗЫСЦІ зак. 1. Сысці. Зыдзе кроў, завяжы руку! Старыя Смільгіні Воран., Вострава Маст. 2. Сустрэцца. Зышла кума с кумам. Старыя Смільгіні Воран. 3. Узысці (пра сонца). Зышло сонцэ. Старое Сяло Зэльв. 4. Узысці (пра расліны). Гэты буракі зышлі, а тые — не. Мсцібава Ваўк. 5. Выйсці замуж. Зышла замуж за шафёра. Ухвала Круп. ЗЫСЦІСЯ зак. 1. Сысціся. Зышліся ўдвух. Грыкені Вільн. 2. Састояцца. Вяршок зышоўся на малацэ. Масілавічы Сл. ЗЫЧЫЦЬ незак. Жадаць. Благо зычыць. Номікі Бабіц. ЗЭГРАЧ м. Чалавек з вялікімі лупатымі вачамі. Зэграчоў такіх німа. Баброўнікі Гарад. ЗЭГРЫ мн. экспр. Вочы. Зэгры мае велікіе. Баброўнікі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
113 👁