ЗУХ м. 1. Бойкі, спрытны. Ой, баба была зух! Саланое Віл. 2. Франт, моднік. Кажуць, зух — хто ўбіраецца ладна. Вялікія Баяры Шчуч.; параўн. польск. zuch 'малайчына, смяльчак'. ЗЫ'БАЛКА, ЗЫ'БАУКА ж. Зыбкае балота. Зыбалка — дзе балота зыбаецца, ходзіць хадуром. Ахрэмаўцы Брасл. Не хадзі, там зыбалка, засасе. Глівін Барыс. Там зыбаўка, улезіш i ня вылязіш. Жодзішкі Смарг. ЗЫБА'ЛКА ж. Зыбка. Зыбалка — карытка такоя ківалася. Старыя Трокі Трак. ЗЫ'БАУКА ж. 1. Toe ж, што i з ы б а л к a. Зыбаўку вешалі на бярэзіну. Асавец Віл. Зыбаўка качаецца. Беразіно Докш. 2. Жэрдка, на якую вешалі калыску. Калыска з зыбаўкай. Саланое Віл. ЗЬГБАЦЦА незак. Гушкацца то падымаючыся, то апускаючыся. Зыбаяцца балота. Быстрыца Астр. Там дзярно зыбаецца. Гемзы Шальч. Стаў зыбацца пол. Мачаск Бярэз. Зыбаюцца сплавы. Старыя Трокі Трак. ЗЬГБАЦЬ незак. Калыхаць. Вяровачкі чатыры звіе І зыбае. Быстрыца Астр. Я тут зыбаю Гэнюся. Старыя Трокі Трак. ЗЫБЕ'ЦЬ незак. 1. Тое ж, што i з ы б а ц ц а. Балота топкае, аш зыбіць. Мост зыбеў, казалі — ня хадзіць. Мост зыбіць, зыбіць, i як шухнулі ўніс людзі. Магуны Паст. 2. Дрыжаць. П'яная, аш ногі зыбяць. Магуны Паст. Ногі зыбяць. Жодзішкі Смарг. ЗЫ'БКА, ЗЫ'ПКА ж. 1. Toe ж, што i з ы б а л к а. Зыпку пат сталяваня вешалі на жэрткі, i зыбалася. Едлавічы Брасл. Павешаюць зыпку, іна i качаіца. Індра Красл. 2. Toe ж, што i з ы б a ў к а 2. Зыпка — жардзіна, іна зыпкая люльку. Baлынцы В.-Дзв. Люлька на зыпкі была. Янова Рас. Зыпка — жэрць, зыпка зыбалася i качала. Ахрэмаўцы Брасл. ЗЫБУ'Н м. Тое ж, што i з ы б а л к а. Зыбун на балоці бываіць. Валынцы В.-Дзв. Зыбун — багністая места. Кураполле Паст. Зыбун у балоці. Зыбун зыбаіцца лі ракі. Саланое Віл. ЗЫБУ'ХА ж. 1. Тое ж, што i з ы б а л к а. Зыбуха вешаяцца на бярозавую жэртку, прыбітай да бэлькі, дзяцей зыбаяць. Рыбчына Віл. 2. Калыска з палатна, якую падвешвалі на тры калкі ў полі. Зыбуха — палатняначка такая, бралі тры калочкі i падвешавалі яе на вяровачках у полі. Рыбчына Віл. 3. Тое ж, што i з ы б а л к а. Зыбуха — балота, там алешнік, нісхадзімая балота. Рыбчына Віл. ЗЫГАВА'ЦЬ незак. Уцякаць, ратуючыся ад укусаў насякомых. Каровы зыгуюць: падымуць хзасты І палятуць. Кураполле Паст., Тайна Лаг. ЗЫТАРАТКА, ЗЫТАРТКА гл. ЗАТАРАДКА ЗЫТАРАЦЬ ад. ЗАТАРАДЗЬ
Дадатковыя словы
зыбаука, зыбець, зыгаваць, пяная
2 👁