пая дарога. Рыбчына Віл., Дакудава Лід., Беразіно Докш., Лапічы Acin. Загумённая дарога. Нізок Уздз. Загумная дарога. Мярэцкія Глыб. Ідзі зауменнай дарогай. Старыя Смільгіні Воран. ЗАГУМЕНКІ мн. Участак поля за гумном. Сёлета на загумёнках пасеялі жыта. Нізок Уздз. ЗАГУ'СНУЦЬ зак. Загусцець. Кісель зварылі, ён загусня, i елі. Новікі Гродз. Мыту сырой вадой налівалі, i яна загусніць, i ў руку можна узяцъ, а можна i радзей. Саланое Віл. Кісель загусне. Солы Смарг. ЗАГУСТАВА'ТЫ прым. Густаваты. Загуставатая каша. Кураполле Паст. ЗАГУ'СЦІСЯ зак. Тое ж, што i з а г у д з ё ц ь. Свіння загулася кнуроў. Азяраны Раг. ЗАГУ'ЧЫВАЦЬ незак. Запруджваць. Дзеці загучываюць рэчку, кап вада стаяла, агрэлася. Гайна Лаг. ЗАГЭ'НСТЫ прым. Тое ж, што i з а г у с т а в а т ы. Загэнстая каша. Быстрыца Астр. ЗаГэнсты крупнік. Паляцкішкі Воран.; параўн. польск. zaggstnieć загусцець'. ЗАД, ЗАТ м. 1. Задняя частка воза. Чычалі Швянч., Грыкені Вільн. У целеге пірадок i зат. Істра Лудз. 2. Задняя частка тулава жывёлы. Сыта карова, задам выкідае. Мсцібава Ваўк. ЗАДАВА'ТІСЕ незак. Ганарліва паводзіць сябе. Гандзя задаецце, што то вона. Курашэва Чыж. ЗАДАВГЦЦА зак. 1. Падавіцца. Каўняны Гродз. Акотай рыбнай задавілася. Рагулішкі Даўг. 2. Павесіцда. Яе мужык задавіўся, у яе дочка. Валынды В.-Дзв.У Дай божа, задавіцца першым куском!— каб адзін раз быць замужам. Каўняны Гродз. Ячмень пачынае выплываць — салавей перастае спяваць, людзі кажаць: «Салавей задавіўся асцюком. Гемзы Шальч. ЗАДАВІ'ЦЬ зак. 1. Задушыць. Воўк штукі чатырэ авечак задавіў. Кураполле Паст. 2. Сціснуць, здушыць. Вот горла задавіла, задаўкі ў горля. Кіралі Шчуч. О Жаль задавіў — ахапіла пачуццё жалю. Так задавіў яе жаль, што слова не магла прамовіць. Солы Смарг. ЗАДАЖДЖЬГЦЦА зак. безас. Пра зацяжны дождж. Кап пакосы былі разбітыя, а то можа задажджыцца. Груздава Паст. От задажджылася, які дождж пашоў. Саланое Віл. Задажджылася на дзён тры. Мсцібава Ваўк. ЗА'ДАМ прысл. Спіной. Адварачваямся задам i ідзём, руж'я схаваям у яляжніку. Крэва Смарг. ЗА'ДАРАШКА ж. Спінка ў вазку. Задарашка сзадзі ў санях, як спінка. Індра Красл. . ЗАДАРМА' прысл. Бясплатна. На Pacei задарма вучылі. Заполле Гродз
Дадатковыя словы
загуснуць, загуставаты, загусціся, загучываць, задаватісе, задавіць, ружя
2 👁