загразне, то вераўкамі яе выцягаіш. Баброўнікі Гарад. Конь заграс. Крынкі Крын. ЗАГРАМАЗДЗЕ'ЦЬ зак. Загрукатаць. Как бутта што заграмаздзела: ляжу — ідзе Яська. Гемзы Шальч.; параўн. літ. gramozdotis грукатаць'. ЗАГРАМО'ЖДЖАНЫ дзеепрым. Загрувашчаны. Уся хата заграможджана. Лісна В.-Дзв.; параўн. літ. gramozdyti нагрувашчваць'. ЗАГРА'НЫ, ЗАИГРА'НЫ прым. Аплоднены. Не заграная яйко, калбатун, німа зародышка ў калбатуне. Кіралі Шчуч. Зайгранэ яйцо. Лука Нараўк. Зайграная яйцо. Рыбчына Віл. Яйко як зайграная, то відаць, калі паглядзець на слонца. Ліпнікі Вільн. ЗА ГРАДЫ гл. ЗЕГРА'ТЫ ЗАГРАЧО'НЫ дзеепрым. Загароджаны рашоткай.Акнозатрачоная было. Селавічы Нясв.; параўн. літ. grotos (польск. graty хлам') рашотка'. ЗАГРУБЕ'ЦЬ зак. Стаць цяжарнай. Магуны Паст. Загрубела Манька на дзісятым гаду [замужжа]. Ай, як яна рада была, што загрубела зноў Манька. Саланое Віл. Баба загрубела. Едлавічы Брасл. Вышла замуш i зразу загрубела. Альба Нясв. 3 АГРУ БЫ' прым. Таўставаты. Тако я палатно загрубое. Мечык наш загрубы. Магуны Паст. ЗАГРЫБЕ'ЦЬ зак. Пакрыцца цвіллю. Малако загрыбело. Номікі Бабіц. ЗАГРЭ'ЦЦА зак. Сагрэцца. Загрэўся i пачырванеў. Жылі Іўеў. ЗАГРЭШЫ'ЦІ зак. Саграшыць. Ужэ загрэшыла мало, то нэхай одзін грэх у нэдзелю. Смаляніца Пруж. ЗАГУБГЦЬ зак. 1. Прывесці да гібелі. Загубіў сябе. Саланое Віл. Загубілі яго. Талейкі Швянч. 2. Згубіць. Загубіла серп. Пасека Ст.-Дар. ЗАГУДЗЕ'ЦЬ зак. Пра перыяд палавой актыўнасці ў свіней. Загудзела свіння. Рагулішкі Даўг. Загудзела свіня, вядзі храку. Пасіене Лудз. ЗАГУКА'ЦЬ зак. Пачадь клікаць, закрычаць. Ён як загукаў, яны пачулі. Лісна В.-Дзв. ЗАГУМЕ'ННЕ, ЗАГУМЕ'НЕ н. Месца, прастора за гумном. Дарога na загуменню. Паехаў na загуменню. Кіралі Шчуч. Ішоў калі загумення. Мярэцкія Глыб. Дзеці на загуменні гуляюць. Беразіно Докш. Трэба ехаць загуменням. Рудня Астравітая Чэрв. Па загуменю ехаў. Альхоўцы Лях. ЗАГУМЕ'ННІЦА ж. Дарога, якая праходзіць за гумном. Дарога кала гумён — зргуменніца. Жодзішкі Смарг. ЗАГУМЕ'ННЫ, ЗАГУМЁННЫ, ЗАГУ'МНЫ, ЗАУМЕ'ННЫ прым. Які знаходзіцца за гумном, за гумнамі. Загумен
Дадатковыя словы
заграмаздзець, заграможджаны, заграны, заграчоны, загрубець, загрыбець, загрэцца, загрэшыці, загудзець, загукаць, загумене, загуменне, загуменны, загуменніца, загумны, заиграны, зауменны, зеграты
2 👁