ЗАДАРЭ'МНЕ прысл. Задарма. Задарэмне адала малако. Альхоўцы Лях. ЗАДА'ТАК м. Частка сумы, якая ўносіцца наперад. Задатак даў — ужо пэўны, нікому ня прадасць. Граўжышкі Ашм. Далі пядзесят рублёў задатку за карову. Ужо ён нікому не прадасць. Кдралі Шчуч. Цілёначка прадала, задаткі даў, a ўсё не прыежджаў за цілёначкам. Масішкі Красл. ЗАДАУГАВА'ТЬІ прым. Даўгаваты. Атсячы канец, як задаўгавата палена. Малахоўцы Бар. Троха задаўгаваты. Рудня Астравітая Чэрв. ЗАДАУГГ прым. Toe ж, што i з а д а ў г а в а т ы. Задаўгі касцюм. Мярэцкія Глыб. ЗАДА'УКІ мн. мед. 1. Ангіна. Вот горла задавіла, задаўкі ў горле, трэба напарыць малака i выпіць з мёдам. Кіралі Шчуч. Задаўкі ў міне, задавіла горла. Вялікія Баяры Шчуч. 2. Свінка. Каля шыі задаўкі. Альхоўка Навагр. V Каб цябе задаўкі задавілі! Галубы Маст. Каб цябе задаўкі пакацілі, каб цябе даўкі задавілі! Пацаўшчына Дзятл. ЗАДАУНЕ'ЦЬ зак. Стаць даўнасцю. Задаўнела даўно. Жылі Іўеў. ЗАДА'ЦЬ зак. 1. Паддадь на плечы што-н. Задала яму на плечы ворак салетры. Старыя Смільгіні Воран. 2. Пакласці, усыпаць. Дужа густая каша, многа круп задала. Лісна В.-Дзв. 3. Набіць. Як правінаваціцца дзіця, яго скарачом бацька ці матка задасць; б'е, баліць, як бічам б'юць. Бакшты Іўеў. Задаць дзіцяці. Азяраны Раг. 4. Стукнуць, ударыць. Каменням нам як задасць. Валынцы В.-Дзв. ЗА'ДЗДЗЯ прысл. Ззаду, услед. Бабы задздзя пабіраюць бульбу [за капалкай]. Кошка задздзя бяжыць. Лісна В.-Дзв. ЗАДЗЕВА'ЦЦА незак. Замацоўвацца, надзявацца. Атосы за калясо задзеюца. Саланое Віл. ЗАДЗЕФЖУВАЦЦА незак. Затрымлівацда. Будзем задзержувацца. Паляцкішкі Воран. ЗАДЗЕФЖЬШАЦЬ незак. Затрымліваць. Ян моч [мачу] задзержуя, пятрушку п'юць. Жылі Іўеў. Бома дзерава задзержывае. Сасноўка Смарг. ЗАДЗЕ'РЖЫЦЬ зак. Затрымаць. Задзержыў машыну. Груздава Паст. Задзерш яго. Солы Смарг.; параўн. руск. задержать тж'. ЗАДЗЕФЦІ I зак. Задрадь, падняць. Коні галавы задзераць i толькі фырчаць. Рагулішкі Даўг. Задзерці ногі — памерці. Уперат за яго задзерыць ногі. Ахрэмаўцы Брасл. ЗАДЗЕФЦІ II зак. Разарвадь, забідь. Курыцу задзярэ каршун. Паляцкішкі Воран. ЗАДЗЁРА, ЗАДЗГРА м. i ж. Буян, забіяка. Задзёра ён, не чапай яга! Рыбчына Віл. Задзіра нейкі пашоў. Кіралі Шчуч
Дадатковыя словы
бюць, задаугаватьі, задаукі, задаунець, задзевацца, задзержыць, пюць
1 👁