Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
Беразіно Докш. Курыца набраўшы жвіры ў nyn. Ракаўскія Швянч. ЖВІРАВА'ТЫ прым. Жвірысты. Жвіраватая ў нас зямля, жвірок. Мярэцкія Глыб. Зямля тут жвіраватая. Рыбчына Віл. Жвіраватая зямля, жвір. На жвірэ пасадзіла бульбу, але не ўрадзіла. Новікі Гродз. Жвіраваты камянь. Старыя Смільгіні Воран. ЖВГРНУЦЬ зак. Toe ж, што i ж а p н у ц ь. Як жвірнула ёй палкай, яна шмыгнула. Старыя Смільгіні Воран. ЖВІРО'К, ЖВЫРО'К м. памянш. да ж в i p, жвыр. Мелкі жвірок, з яго дзелалі чарапіцу. Малахоўцы Бар. На жвірку нігды конскага гною не складзі, бо спальвае. Азяраны Раг. 3 берагу ракі плытко — жвырок. Цзе плытко, там жвырок. Альхоўцы Лях. ЖВІРО'УНЯ ж. Месца, адкуль бяруць жвір. Каровы ляжалі на жвіроўні; на жвіроўні жвір выбяраюць. Едлавічы Брасл. ЖВІРЧА'НЫ прым. Toe ж, што i ж в i p а в а т ы. Жвірчаная месца — там выша, называецца грут. Рыбчына Віл. ЖВІРЬГ мн. Жвірыстая глеба. У нас пяскі ест, жвіры ест. Відаўцішкі Вільн. ЖВОТ гл. ЖЫВО'Т ЖВЫР гл. ЖВІР ЖВЫРО'К гл. ЖВІРО'К ЖВЯ'КАЦЬ незак. Тое ж, што i ж а в а ць 2. / зноў жвякая карова, а балела не так доўно. Гемзы Шальч. ЖВЯ'НКА ж. Тое ж, што i ж в а к а. Карова жвянку жвець. Янова Рас. ЖВЯ'НЬКАЦЬ незак. экспр. Гаварыць недарэчнае, звягаць. Жвянькая што-небудзь. Азяраны Раг.; параўн. літ. zvengti рагатаць'. ЖГУР м. Вяровачка, абора (з пянькі). Жт*ур — плоская пляцёнка з пянькі, ня рэжа плячукі. Мне не лясёначкі шкада, а жгуры — добрыя былі. Рудня Астравітая Чэрв. ЖДАЦЬ незак. Чакаць. Каждага чалавека гэто жджэ. Boстрава Мает. Ждэмо сынка з бабою кажны дэнь. Лукомір Пруж.; параўн. руск. ждать тж'. ЖДЖВІР гл. ЖВІР ЖЖАНГЦЬ зак. перан. Надзець адно на другое. Кажух i армяк трэба жжаніць уместа. Саланое Віл. ЖЖАХА'ЦЦА незак. Палохацца. Жжахаіцца ўночы. Рудня Астравітая Чэрв. ЖЖАХНУ'ЦЦА зак. Спалохацца. Жжахнулася ад гэтага стуку. Граўжышкі Ашм. ЖЖОФЦІ зак. груб. З'есці. Жжорлі авёс, воллі ні паеседжвалі, набілі воллі — i чатыры курыцы здохлі, гэдак наперліся. Мярэцкія Глыб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жвякаць, жвянка, жвянькаць, жвіроуня, жвірчаны, жжахацца, жжахнуцца, жывот, зесці
13 👁
 ◀  / 729  ▶