Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
ЖАЦЬ II незак.А. Мыць што-н. Лугам жалі плацця. Жмуць у начоўках. Семежава Кап. 2. Ціснуць, выціскаць. Вінт жме алей. Гемзы Шальч. ЖА'ЧКА ж. Жняя. Жачкі жалі жыта. Кураполле Паст. Жачкі некалі наймаліся жыта жаці. Дзяніскавічы Ганд. ЖА'ЧЫКІ мн. Toe ж, што i ж а к i. Жачыкі перш хадзілі на вельканац. Магуны Паст. ЖБАН м. Збан. Жбаны ёсцъ на малако. Саланое Віл. ЖБАНОК м. Збанок. Жбанок з адной ручкай. Індра Красл. ЖБАНО'ЧАК м. бат. Жоўты гарлачык. Жбаночкі растуць на рацэ, яны жоўценькія. Саланое Віл. ЖВА'ВЫ прым. Быстры, рухавы. Я жвавая i сільная. Граўжышкі Ашм. Такі жвавы быў. Гемзы Шальч. Яна кабета жвава, лятонца. Вялікія Баяры Шчуч. Жвавы, як чорт. Кдралі Шчуч. Жвавая карова. Вецярэвічы Пух. ЖВАЖА, ЖВА'ИКА, ЗВЯЖА ж. Жвачка. Жве жваку карова. Рыбчына Віл. Жваку жуець карова. Мярэцкія Глыб., Магуны Паст., Беразіно Докш. Карова д зет жуе жваку. Рудня Астравітая Чэрв. Жвайку жуе карова. Нізок Уздз. Звяку карова работаець. Пасіене Лудз. ЖВАКАВА'ЦЬ незак. Тое ж, што i ж а в а ц ь 2. Карова жвакуя — жваку жуе. Рудня Астравітая Чэрв. ЖВА'ЛЫ прым. Тое ж, што i ж а л а с н ы. Жвалы чалавек, усім спачувае. Рудня Астравітая Чэрв. ЖВАЦГСТЫ прым. 3 вялікім жыватом, тоўсты. Мікіта хварэў, нічого не рабіў — стай жвацісты. Стральцы Гродз. ЖВАЦЬ гл. ЖАВА'ЦЬ ЖВА'ЧКА ж. Toe ж, што i ж в а к а. Карова жвачку жуець — значыць, здаровая. Ёдлавічы Брасл. ЖВІР, ЖВЫР, ЖДЖВІР м.} ЖВГРА ж. Жвір. Жвір — пясок жоўцянькі. Дакудава Лід. Жвір — пясок мелкі, але буйнейшы, як манная крупа. Пацаўшчына Дзятл. Каля Вільні жвір пры пясочку, a гравій—толькі каменьчыкі. Магуны Паст. Як бяруць жвір з горкі, то косці выкопваюць. Саланое Віл. Гравяр — па-руску, па-нашаму — жвір. Быстрыца Астр. Жвір вазілі. Навасёлкі Свісл. Жвір вазілі на дарогу, жвірок быў дробнянькі. Едлавічы Брасл. Жвір — дробныя каменьчыкі. Відаўцішкі Вільн., Чычалі Швянч., Смаляніца Пруж. Каровы на жвір пашлі. Старыя Трокі Трак. Жвір каля рэчкі. Вялікія Нястанавічы Лаг. За сялом есь жвіроўня, дзе жвір бяруць. Баброўнікі Гарад. Жвыру жарства — маленькія каменьчыкі. Альхоўцы Лях. Схадзі на жвыр i сыпані курам, можа, лепей несціся будуць. Глівін Барыс. Жвыр — пясок з дробным каменнем. Малахоўцы Бар. Як жвыр — то адны каменьчыкі. Малькуны Ігн. Шэ трэба хуру жвыру прывысты на пудмурівку. Сіманавічы Драг. Жджвіру падсып курам, несціся будуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жаваць, жачка, жбаночак, жвакаваць
9 👁
 ◀  / 729  ▶