ЖЖЫМА'ЦЬ незак. Выціскаць ваду, выкручваць. Як naмыем бялізну, нада яе жжымаць. Кіралі Шчуч. ЖЛОП гл. ЖО'ЛАБ ЖЛУ'КТА, ЖЛУТТА, ЖЛУ'ХТА ж., ЖЛУ'КТО н. 1. Паў судзіна для запарвання бялізны, кадушка. Жлукта зберыцца адзежы, многа мыць. Кураполле Паст. Жлукта была адзеня мыць. Лайпушкі Ігн. У жлукце палакалі адзежу. Дзяніскавічы Ганц. Жлукта — такі кадупчык, дзе плацця зложыш, naміш камення кладзеш i леяш воду, i вада балбоча; жлукцілі так плацця. Вецярэвічы Пух. Жлукта—цэбар з дзіркай пад нізом; адзежу жлукцілі. Вялікія Нястанавічы Лаг. У жлукце мачылі адзенне. Рудня Астравітая Чэрв. Жлукта — цэбар у ёй мачылі бяллё. Мачаск Бярэз. У жлукту кладуць i золяць палатно; жлукта на тры нагі, адна дзірка ў дне, лееш ваду на попел, яна сцякая, i робіцца слізкі шчолак. Азяраны Раг. Жлукта бралі i жлукцілі. Малькуны Ігн. Жлукта, гдзе золяць плацця. Малыя Аўцюкі Калінк. Выдаўбуць жлукта, у жлукце жлукцілі палатняно. Пасека Ст.-Дар. Лух рабілі, нейкая бочка была на трох ношках, бабуля звала жлухта. Груздава Паст. Жлукто, што плацця мылі, без дна. Ісерна Слуц. 2. Замочаная бялізна. Нада жлугціць жлугта. Кураполле Паст. Мокры, як жлухта, выжлухтаўся пад дожджам. Едлавічы Брасл. 3. Мыццё. Даўней казалі: «Сягоння ў мяне жлукта», а цяпер — сцірка. Кураполле Паст. 4. перан. м. i ж. Пра чалавека, які многа п'е, есць. Ах ты жлукта, сядзіш ды жлукціш сабе малако! Пацаўшчына Дзятл. Як хто многа i быстра кушая, то кажуцъ жлукта. Альхоўцы Лях. Добрая ты жлукта! Вецярэвічы Пух.; параўн. літ. žlŭgtas 'замочаная бялізна', žlŭgti 'мачыць у лузе бялізну'. ЖЛУ'КТАЦЬ незак. Запарваць бялізну ў жлукце. Жлуктаць нада; бяльё жлукталі. Малькуны Ігн. Жлукталі бялізну, бяльё ў цабэрку: рад бялля, рад камення — i лугам узлівалі. Лайпушкі Ігн.; гл. ж л у к т а 1. ЖЛУ'КЦЩЬ, ЖЛУТЦЩЬ незак. Тое ж, што i жлукт а ц ь. Жлукцілі плутно. Кемялішкі Астр. Даўней жлукцілі адзеня. Лайпушкі Ігн. Некалі выбіралі попел плацця жлукціць. Вецярэвічы Пух. Таўклі плацця ў ступі таўкачом, тагда жлукцілі: клалі ў бочку на ножках, унізу дзірку ў бочцы npaкручвалі, у папяльнік сыпалі попял i гатаваную ваду леялі i жлукцілі плаццё, a тады аджымалі. Рудня Астравітая Чэрв. У жлукце жлукцілі палатняно. Пасека Ст.-Дар. Жлугцілі адзежу. Кураполле Паст. ЖЛУ'ХТА ал. ЖЛУ'КТА ЖМА I прысл. Процьма. Жма камароў наляцела. Бакшты Іўеў. ЖМА II ж. Тое ж, што i ж а м ё р ы н ы. С канапе ль жмы шмат астаецца. Бакшты Іўеў
Дадатковыя словы
жлукцщь, жлўк, жолаб
10 👁