Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
кія скваркі, а тоя сала нечым дыхціць. Вецярэвічы Пух. 2. Пахнуць. I карэньчык гэдак дыхціць воздухам. Уся хата дыхаціць ад кветак. Альхоўцы Лях. Дзіхціць сялётка жывою рыбаю. Старое Сяло Зэльв. ДЫ'ШАЛЬ м. 1. Жэрдка, прымацаваная да сярэдзіны пярэдняй восі калёс. Дышаль злучая тыльную i пярэднюю ось [у возе]. Быстрыца Астр. Дышаль усаджваецца ў задні вузавалак. Вялікія Баяры Шчуч. На падушку — шворань, к шворню — дышаль. Старыя Трокі Трак. 2. Дэталь у плузе, да якой прымацоўваецца ворчык. Да дышля прыкрэпляўся орчык. Грыкені Вільн.; параўн. польск. dyszel дышаль'ням. дыял. disel. ДЭ гл. ДЗЕ ДЭВЭТІЕРНГК м. Малая ўкладка снапоў на полі, бабка. Овэс ужэ выжаты: трэба позносіті i в дэвэтіернікі поставляті. Курашэва Чыж. ДЭВЯ'ТЭРО гл. ДЗЕВЯЦЁРА ДЭТЕЛЬ м., ДЭТЛІ мн. Птушка з доўгімі нагамі. ДэГелю гэтаму галаву адсяку. Забяры сваяго дэгеля, а то ўб'ю, што ён ходзщь к маім курам. Дэглі [гусі], кудэ вы пойдзіце? На бацяноў кажуць дэгглі, бо іх ногі доўгія, як гэта палка. Кіралі Шчуч.; параўн. літ. deglas 'стракаты, пярэсты', dёglis 'той, хто плямісты'. ДЭЖА' гл. ДЗЕЖА' ДЭ'КІ мн. Саматканыя коўдры. Дэкі ткалі. Дэкі ткалі, самі дэкамі накрываліся. Рагулішкі Даўг.; параўн. ням. Decken тж'. ДЭ'НАК м. Дошчачка, на якой рэжуць што-н. Дэнак — крышыць сланіну. Старыя Смільгіні Воран. ДЭ'НАЧКА ж. памянш. да дэнка. Дэначка меншанькая, дно вялікая. На дэначку мяса, цыбулю крышым. Атагрэю кісляк, вылію ў сырнік, камням прыцісну на дэначку— i сыр гатоў. Магуны Паст. Дэначка — што сала крышыць. Саланое Віл. У мяне з дыхты дэначка. Дакудава Лід. ДЭ'НКА ж., ДЭ'НКО, ДЭ'НЦА н. Тое ж, што i дэнак. Дэнка вялікая i малая, рэзаць на ёй добра. Быстрыца Астр. На дэнцы крышым сала, цыбулю. Жодзішкі Смарг. Дэнка, дэнца — кружочак сала рэзаць. Крэва Смарг. Пашукай дэнку кроіць сланіну. Солы Смарг. Дэнка ў мяне з дыхты, на ёй добра рэзаць. Дакудава Лід. Сала рэжуць на дэнкі. Ёдлавічы Брасл. На дэнку парэш. Індра Красл. Дэнка — i малая, i большая; сала на ёй крояць. Ракаўскія Швянч. Дэнка — сала крышыць. Малькуны 1гн. Дэнка была, рэзалі на ёй. Старыя Трокі Трак. Дошка любой формы, на якой можна рэзаць сала, ставіць патэльню, называюць дэнка. Вялікія Нястанавічы Лаг. Дэнку памый, а то сала рэзала на ёй. Беразіно Докш. Дэнко i большая i малоя, крышылі сала, цыбу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дышаль'<ням, дышальням, дэвятэро, ўбю
6 👁
 ◀  / 729  ▶