апрычонках жыла, дзе смятанку, яечкі, масельца — усё ласае з'есь. Кураполле Паст. Апрычонкі дзелала ат сям'і, чай піла, булкі ела, цягнула ат сям'і. Валынцы В.-Дзв. Апрычонкамі карміла мужа. Лісна В.-Дзв.
АПСАВЕТАВАЦЦА зак. перан. Параіцца. Пчолы апсаветуюцца, і рой вылятая. Данілавічы Дзярж.; параўн. руск. посоветоваться 'тж'.
АПСАДЗІСТЫ прым. Прысадзісты. Вол апсадзісты. Новікі Гродз.
АПСАДЗІЦЬ зак. З'явіцца ў вялікай колькасці. Скуллё апсадзіла яго. Мярэцкія Глыб. Пасадзіць. Яго [рой] апсадзіш звонам бальшым ці стральбой. Быстрыца Астр. Абсадзіць. Баюся апсадзіць бліны, калі малака падылью. Крэва Смарг. Насадзіць. Трэба апсадзіць ухваты. Магуны, Дварчаны Паст.
АПСАІЦЬ зак. Абпаіць. Цялё апсаіла, многа малака дала. Старыя Смільгіні Воран.
АПСАЙВАЦЬ незак. Выпойваць, выкормліваць. У нас васямнасця парасят, апсайваям малаком. Быстрыца Астр.
АПСАТКА ж. Драўляная аправа, ручка (у прыладах працы). Апсатка ці качан у пешні дзераўляная. Трэба касу асадзіць, у яе дзераўляная апсатка. Малькуны Ігн. Ручка для пісання. Апсаткай пішуць. Вялікія Баяры Шчуч.; параўн. польск. obsadka 'тж'.
АПСАЦ м. Абцас. Наверх падэшвы ў ботах набіваюць апсац. Магуны Паст. Дай апсацам у нагу. Малькуны Ігн. Цвякамі падбівалі апсацы. Старыя Трокі Трак.
АПСВОЙЧАЦЦА зак. Асвоіцца. Пабыў тут і апсвойчаўся чалавек. Мсцібава Ваўк.
АПСЕКАЦЬ гл. АБСІКАЦЬ
АПСЕСЦІ зак. Абсесці. Памяшай поліўку, кап апсела. Магуны Паст. перан. Перадумаць, адмовіцца ад сваіх намераў. Настроілася замуш ісці—і апсела. Настроілася ехаць— і апсела. Кураполле Паст.
АПСЕСЦІСЯ зак. Тое ж, што і апсесці. Задумала ехаць, ды апяць апселася. Валынцы В.-Дзв.
АПСЕЎ гл. АБСЕЎ
АПСІЛІЦЬ зак. Стаміць, адолець. Апсіліла мяне работа, задужа мо работы. Ахрэмаўцы Брасл.
АПСКРАБАЦЬ незак. Абскрабаць. Нада рыбу апскрабаць. Кіралі Шчуч.
АПСКРАПЦІ, АПСКРЭПЦІ зак. Зняць лупіну, абчысціць. Трэба апскрапці бульбу. Альхоўцы Лях. Папрасіла апскрэпці бульбу. Рудня Астравітая Чэрв.
АПСКУБАЦЬ, АПСКУПЦІ зак. Абскубці. Сказала ёй курыцы апскубаць. Кіралі Шчуч. Трэба яшчэ куру апскупці. Ністанішкі Смарг.
82 👁