Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
АПСЛУТА ж. Абслугоўванне. Няма апслугі ніякай. Kypaполле Паст. АПСЛКУЗНУЦЬ зак. Аслізнуць. Апслюзла скварка; апслюзлі грыбэ. Вялікія Баяры Шчуч. АПСМО'РГАВАЦЦА незак. Абрывацца, церабіцца. Толькі ціціуё; a лісты апсморгаваюцца. Крэва Смарг. АПСМО'РГАЦЬ зак; Абабраць, абчысціць. Зварым бульву, бывала, апсморгаям лупінкі i ямо з алеям. Дакудава Лід. АПСНІТАВАЦЬ зак. безасаб. Пакрыцца снегам. Усё поле апснігавала. Ракаўскія Швянч,; параўн. літ. apsnigti тж'. АПСНІ'ГАНЫ дзеепрым. Пакрыты снегам. Апснігана поля, натта няздарова кароў выганяць. Ракаўскія Швянч. АПСО'ХНУЦЬ зак. Абсохнуць, апасці. Не ідуць жаць, покуль апсохня раса. Бакшты Іўеў. АПСТА'ЦЬ зак. Адстаяцца. Зыдзе кроў, вада апстане. Старый Смільгіні Воран. АПСТРСУІЦЦА зак. Пабудавацца. Толькі апстроіліся пасля пажару. Вялікія Нястанавічы Лаг. АПСТРЬГХЧЫ зак. Абрэзаць. Клінок возьміць, апстрыжэць i ўставіць у рукаў. Рагулішкі Даўг. АПСТУПГЦЬ зак. Напасці, акружыць. Пшчолы апступілі валы. Старыя Смільгіні Воран. АПСУШЬГЦЬ зак. 1. Абсушыць зверху. Апсушы трошачка спадніцу. Паляцкішкі Воран. 2. Высушыць. Апсушылі кругом балаты. Ракаўскія Швянч. АПСЫПА'ЛЬНІК м. Toe ж, што i а к у ч нi к. Апсыпальнікам абганяюць бульбу. Старыя Смільгіні Воран. АПСЬРПАЦЦА зак. 1. Ссунуцца, аб'ехаць. Пасмачка c клупка апсыпіцца. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Абнасіцца, абшморгацда, падрацца. Апсыпаўся падол у спадніцы. Кураполле Паст. 3. Пакрыцца прышчамі. Ен абмок i апсыпаўся скуллём. Саланое Віл. АПСЬГПАЦЬ зак. Абсыпаць. Будзьта мурашкамы апсыпала мяне. Ахрэмаўцы Брасл. АПСЫПА'ЦЬ незак. Акучваць. Ест гачка буракі апсыпаць. Мсцібава Ваўк. АПСЫСАЛДЬ незак. Абсмоктваць. Мядзвець нагне чаромаху i ягады апсысая. Вецярэвічы Пух. АПТ м. Гафтаваныя карункі. Апт шырокі купіла да гацей. Старыя Трокі Трак.; параўн. літ. aptai тж'польск. hafty. АПТАВА'НЫ гл. АФТАВА'НЫ АПТАПРЦЬ зак. Затапіць. У нізіне вадой аптопіць. Ракаўскія Швянч. АПТАУКА'ЦЬ, АПТО'УКАЦЬ незак. Абтоўкваць. Аптаўкаюць зярно i мелюць. Дзяніскавічы Ганц. Аптоўкаць трэба авёс i тагды малоць. Дзеўкі не хацелі аптоўкаць. Вецярэвічы Пух
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абехаць, апсморгавацца, апсморгаць, апсніганы, апсохнуць, апстаць, аптаваны, аптаукаць, аптоукаць, тж'<польск, тжпольск
6 👁
 ◀  / 513  ▶