Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
апрычонках жила, дзе смятанку, яечкі, масельца — усё ласае з'есь. Кураполле Паст. Апрычонкі дзелала ат сям'і, чай піла, булкі ела, цягнула ат сямЧ. Валынцы В.-Дзв. Апрычонкамі карміла мужа. Лісна В.-Дзв. АПСАВЕ'ТАВАЦЦА зак. перан. Параіцца. Пчолы апсаветуюцца, i poŭ вылятая. Данілавічы Дзярж.; параўн. руск. посоветоваться тж'. АПСА'ДЗІСТЫ прым. Прысадзісты. Вол апсадзісты. Новікі Гродз. АПСАДЗГЦЬ зак. 1. З'явіцца ў вялікай колькасці. Скуллё апсадзіла яго. Мярэцкія Глыб. 2. Пасадзідь. Яго [рой] ancaдзіш звонам балыйым ці стральбой. Быстрыца Астр. 3. Абсадзіць. Баюся апсадзіць бліны, калі малака падылью. Крэва Смарг. 4. Насадзіць. Трэба апсадзіць ухваты. Магуны, Дварчаны Паст. АПСАГЦЬ зак. Абпаіць. Цялё апсаілаt многа малака дала. Старыя Смільгіні Воран. АПСА'ЙВАЦЬ незак. Выпойваць, выкормліваць. У нас васямнасця парасят, апсайваям малаком. Быстрыца Астр. АПСА'ТКА ж. 1. Драўляная аправа, ручка (у прыладах працы). Апсатка ці качан у пешні дзераўляная. Трэба касу асадзіць, у яе дзераўляная апсатка. Малькуны Ігн. 2. Ручка для пісання. Апсаткай пішуць. Вялікія Баяры Шчуч.; параўнв польск. obsadka тж'. АПСА'Ц м. Абцас. Наверх падэшвы у ботах набіваюць апсац. Магуны Паст. Цаў апсацам у нагу. Малькуны Ігн. Цвякамі падбівалі апсацы. Старыя Трокі Трак. АПСВО'ЙЧАЦЦА зак. Асвоіцца. Пабыў тут i апсвойчаўся чалавек. Мсцібава Ваўк. АПСЕ'КАЦЬ гл. АБСІКА'ЦЬ АПСЕ'СЦІ зак. 1. Абсесці. Памяшай поліўку, кап апсела. Магуны Паст. 2. перан. ГІерадумаць, адмовіцца ад сваіх намераў. Настроілася замуш ісці—i апсела. Настроілася ехаць— i апсела. Кураполле Паст. АПСЕ'СЦІСЯ зак. Toe ж, што i а п с ё c ц i 2. Задумала ехаць, ды апяць апселася. Валынцы В.-Дзв. АПСЕ'У гл. АБСЕ'У АПСГЛЩЬ зак. Стаміць, адолець. Апсіліла мяне работа, задужа мо работы. Ахрэмаўцы Брасл. АПСКРАБА'ЦЬ незак. Абскрабаць. Нада рыбу апскрабаць. Кіралі Шчуч. АПСКРАПЦГ, АПСКРЭТІЦІ зак. Зняць лупіну, абчысціць. Трэба апскрапці бульбу. Альхоўцы Лях. Папрасіла апскрэпці бульбу. Рудня Астравітая Чэрв. АПСКУБА'ЦЬ, АПСКУ'ПЦІ зак. Абскубці. Сказала ёй курыцы апскубаць. Кіралі Шчуч. Трэба яшчэ куру апскупці. Ністанішкі Смарг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абсеу, абсікаць, апсаветавацца, апсайваць, апсвойчацца, апсекаць, апсесці, апсесціся, апсеу, зесь, зявіцца, сямі
7 👁
 ◀  / 513  ▶