Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
Валож. Опрятайся, коб ны змэрз. Сіманавічы Драг. 2. Haкрывацца. Лантух вялікі, удзвейгу апратваліся. Альхоўцы Лях. АПРА'ТАЦЦА зак. 1. Toe ж, што i а п р а н ў ц ц а. Ідзі апратайся. Тухавічы Лях. 2. Накрыцца. Трэда апратацца paдзюшкай. Тухавічы Лях. АПРА'ТАЦЬ I зак. Апрануць, надзець. Ты ш яго апратай чысценька, i рабёнак будзя акуратненькі. Кураполле Паст. Світку апратай. Тухавічы Лях. АПРА'ТАЦЬ II зак. 1. Памыць. Апратаю i адзену дзіця. Ісерна Слуц. 2. Прыбраць у хаце. Нада апратаць у хаця. Старыя Трокі Трак. Я апратаю ў хаця, а ты ідзі каровя дай. Стральцы Гродз. Паку ль не апратаюцъ хаты, не пойду ць. Вецярэвічы Пух. 3. Пачысціць, памыць. Карову трэба апратаць, тады даіць. Граўжышкі Ашм. 4. Упарадкаваць. Яны апраталі дрова. Стральцы Гродз. АПРА'ТВАЦЦА гл. АПРА'ТАВАЦЦА АПРА'ТВАЦЬ незак. 1. Прыбіраць. У хаця апратвыяш. Дакудава Лід. 2. Упарадкоўваць ток. Номікі Бабіц. АПРА'УКІ мн. Ачоскі. Другі рас чэшам [лён] — апраўкі палучаюцца. Магуны Паст. АПРАУЛЯ'ЦЬ незак. 1. Ачышчаць. Казлякі трэба апраўляць. Крэва Смарг. 2. Абчэсваць. Kada апраўляеш браўно — трэскі i кара ад яго. Ухвала Круп. АПРАЦРВЕЦЬ зак. Стаць агідным, невыносным. Апрацівеў ён мне, не магу глядзець. Міратычы Карэл. АПРСУЧВАЦЬ незак. Аддзяляць, адсаджваць. Пылянят трэба апрочваць [як выводзяцца], а то кура патопча пылянят. Вецярэвічы Пух. АПРО'ШЛЫ прым. Мінулы. Апрошлы гот была тут. Кемялішкі Астр. АПРУТНЕ'ЦЬ зак. 1. Азябнуць. Я апрутнела, як у вадзе пастаяла. Альхоўцы Лях. 2. Здохнуць. Карова апрутнела ў гэту пору. Альхоўцы Лях. АПРЫ'КЛЫ прым. Надакучлівы. Апрыклая ваша работа. Лайпушкі Ігн. АПРЬГКРЫЦЬ зак. Надакучыць. Ен апрыкрыў мне. Рудня Астравітая Чэрв. АПРЬГЧ, АПРЬГШ, О'ПРЫЧ прысл. Асобна. Жылі i елі апрыч. Вострава Мает. Усе ласункі апрыч усіх з'есь, a сім'я ніхай есь посная. Кураполле Паст. Свіня апрыч стаіць. Навасёлкі Свісл. Камле клалі апрыч, а вярхе — апрыч. Каўняны Г родз. Я к веялі — зернеты апрыч, a мякіна апрыч i каласы апрыч. Лісна В.-Дзв. Багато ў нас пашні, а таму апрыш трэба класці снапы ў гумне. Дзяніскавічы Ганц. Косылы разом чы опрыч? Сіманавічы Драг. АПРЬГЧКІ, АПРЬІЧСУНКІ толькі мн. Ласункі. Глядзіць, каб апрычкаў з'есці. Вецярэвічы Пух. Яна апрычонкі елал на m
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апратавацца, апратвацца, апратваць, апраукі, апрауляць, апрутнець, апрыклы, зесці, зесь, сімя
9 👁
 ◀  / 513  ▶