Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
У 1977 г. была праведзена комплексная беларуска-латышска-літоўская экспедыцыя. Даследаваліся беларускія гаворкі пераважна на тэрыторыі Латвійскай ССР (у Даўгаўпілскім, Краслаўскім i Лудзенскім раёнах). Значны матэрыял saniсаны ў Браслаўскім раёце Віцебскай вобласді. Зроблены запісы беларускай лексікі ў Літоўскай CCP (y Вільнюскім i Шальчынінскім раёнах). Вялікую дапамогу ў наладжванні экспедыцыі i вызначэнні месц рассялення беларускага насельнідтва аказалі супрацоўнікі Інстытута мовы i літаратуры імя A. Упіта Латвійскай ССР А. Я. Блінкена, Б. Э. Лаўмане. У экспедыцыі прымалі ўдзел Б. П. Рэйдзане i А. Б. Брэйдак. Лексіка запісвалася звычайна ад беларускага насельніцтва. У радзе населеных пунктаў лексіка запісана i ад білінгваў, якія актыўна карыстаюцца некалькімі мовамі: літоўскай, польскай, рускай i беларускай у вёсках Новыя Мацалі Варэнскага, Стральцы Шальчынінскага, Ліпнікі Вільнюскага раёнаў Літоўскай ССР; беларускай i польскай — у вёсках Судэрва, Грыкені, Відаўдішкі, Швэды Вільнюскага, Старыя Трокі i Стракішкі Тракайскага, Гемзы Шальчынінскага, Лайпушкі Ігналінскага раёнаў Літоўскай ССР. Звычайна адна з моў у тым ці іншым населеным пункце з'яўляецца пераважаючайу якой карыстаюцца ў штодзённым жыцці: беларускай — у вёсках Стракішкі i Гемзы, літоўскай (пры частковым карыстанні беларускай) — у вёсках Чычалі i Ракаўскія Швянчонскага i Малькуны Ігналінскага раёнаў Літоўскай ССР. У вёсках Скрудалена Даўгаўпілскага раёна, Індра Краслаўскага раёна, Пасіене, Істра, Мельнікі, Новікі, Мешкінева Лудзенскага раёна Латвійскай CCP лексіка збіралася ад мясцовага насельніцтва i часткова ад перасяленцаў, якія гавораць на мяшанай руска-беларускай гаворцы. Некаторыя жыхары вёсак Ёдлавічы Браслаўскага i Палядкішкі Воранаўскага раёнаў валодаюдь традыцыйнымі літоўскімі гаворкамі, але запі сы ў гэтых вёсках зроблены амаль выключна ад беларускага насельніцтва. У слоўнік уключаны таксама i матэрыялы, сабраныя cyпрацоўнікамі Інстытута славяназнаўства Польскай Акадэміі навук А. Абрэмоскай-Яблонскай, C. Глінкай, Э. Смулковай, Г. Сафарэвіч i інш. на працягу 1957—1958 гг. на тэрыторыі Беластоцкага ваяводства ПНР. Акрамя таго, выкарыстаны матэрыялы кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта, сабраныя i адрэдагаваныя калектывам аўтараў: Э. Смулковай, Я. Петручуком, A. Багроўскай, T. ЯсінскайСохай i Я. Глушкоўскай у вёсках Баброўнікі Гарадоцкай i Курашэва Чыжэўскай гмін. Агульная картатэка слоўніка налічвае каля 500 тыс. картак-слоў. Асноўныя матэрыялы для слоўніка сабраны экспедыцыйным шляхам. 3 друкаваных крыніц у слоўніку выкары
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абрэмбскай-яблонскай, зяўляецца
30 👁
 ◀  / 513  ▶