Тэрыторыя слоўніка 1—межы тэрыторыі, з якой прыводзіцца асноўны матэрыял; 2—межы тэрыторыі, з якой прыводзіцца дадатковы матзрыял (для параўнання); 3—межы паўиРЯііа заходняй дыялектнай зоны (ЛГ, карта № 77); 4—межы заходняй дыялектнай зоны (ЛГ, карта № 80); 5—межы сярэдняй дыялектнай зоны (ЛГ, карта № 78) Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа i пазней — Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак. Комплексным! дыялекталагічнымі экспедыцыямі былі абследаваны беларускія гаворкі на тэрыторыі Літвы i Латвіі. Першая сумесная беларуска-літоўская экспедыцыя была apганізавана ў 1966 г., у час якой запісана лексіка ў радзе населеных пунктаў Тракайскага, Варэнскага, Вільнюскага раёнаў Літоўскай ССР. У 1975 г. абследавана некалькі населеных пунктаў у тых жа раёнах. У 1976 г. былі выяўлены беларускія гаворкі ў Ігналінскім i Швянчонскім раёнах Літвы, дзе сабраны значны лексічны матэрыял. Актыўны ўдзел у наладжванні i правядзенні сумесных беларуска-літоўскіх дыялекталагічных экспедыцый прымала старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літоўскай мовы i літаратуры Літоўскай Акадэміі навук A. I. Грынавецкене
Дадатковыя словы
паўйряііа
45 👁