Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
Дадзены слоўнік складзены сулрацоўнікамі сектара дыялекталогіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР з удзелам Інстытута літоўскай мовы i літаратуры Літоўскай Акадэміі навук, Інстытута славяназнаўства Польскай Акадэміі навук i кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Асноўны матэрыял для слоўніка сабраны ў паўночназаходняй частцы Беларусі — на тэрыторыі, якая з паўднёвага ўсходу абмяжоўваецца лініяй: Верхнядзвінск — Міёры — Докшыцы — Лагойск — Валожын — Клецк — Ганцавічы — Івацэвічы — Пружаны — Камянец. Гэта тэрыторыя па сваіх абрысах набліжаецца да арэала паўночна-заходняй дыялектнай зоны беларускіх гаворак (Лінгвістычная геаграфія i групоўка беларускіх гаворак. Мн., 1969, карта № 77; далей ЛГ). Аднак рад пучкоў ізаглос у розных напрамках перакрывае паўночна-заходнюю зону, аб'ядноўваючы яе часткі: гаворкі Гродзеншчыны з гаворкамі Палесся (ЛГ, карта № 73), гаворкі басейнаў верхняга Нёмана i Віліі з гаворкамі цэнтральных раёнаў Міншчыны i паўночна-заходніх раёнаў Гомелынчыны (ЛГ, карты № 77—78), гаворкі ў раёне Браслава i Пастаў з гаворкамі Полаччыны (ЛГ, карта № 74). Паколькі пералічаныя пучкі ізаглос моўных з'яў ахопліваюць як палярныя, так i блізкія гаворкі, у слоўнік уключана лексіка з суседніх тэрыторый, дзе працягваюцца арэалы не толькі фанетычных i граматычных з'яў, але i лексічных рыс. Лексіка прылягаючых раёнаў дапамагае больш дакладна акрэсліць тэрыторыю пашырэння асобных слоў i іх семантычных адрозненняў. Ад выдадзеных рэгіянальных слоўнікаў названы слоўнік адрозніваедца тым, інто ў яго ўключана лексіка ca значна большай тэрыторыі, куды ўваходзяць заходнія арэалы асноўных беларускіх дыялектаў: паўночна-ўсходняга, паўднёвазаходняга, сярэднебеларускія гаворкі i часткова заходнепалеская трупа гаворак. У плане параўнання i супастаўлення прыцягваецца дыялектная лексіка з прылягаючых раёнаў, што знаходзяцца на ўсход ад асноўнай тэрыторыі. Тэрытарыяльныя межы слоўніка набліжаюцца да арэала, што выдзяляецца пучкамі ізаглос: ядро акрэсліваецца верхнядзвінска-слуцка-гродзенскім пучком (ЛГ, карта № 62), а перыферыя — мерыдыянальнымі ізаглосамі (ЛГ, карта № 66, 68). Абследаваныя населения пункты, межы тэрыторыі, з якой прыводзіцца матэрыял, i адзначаныя вышэй граніцы дыялектных зон паказаны на карце (гл. c. 7). Моўная тэрыторыя паўночна-заходняй часткі Беларусі ў лексічным плане абследавана экспедыцыйным шляхам на працягу 1954—1978 гг. у прадэсе збірання матэрыялаў для
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядноўваючы, зяў
48 👁
 ◀  / 513  ▶