Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
Х£ЕХПХНХПХПХЛХЛХ£ХІІХПХПХІ УСТУП За апошнія гады беларуская лексікаграфія папоўнілася значнай колькасцю дыферэнцыяльных слоўнікаў, якія змяшчаюць дыялектную лексіку асобных абласцей ці раёнаў. Аднак у беларускай дыялектнай лексікаграфіі пакуль што няма слоўнікаў, якія б абагульнялі лексіку вялікіх дыялектных арэалаў з уключэннем беларускіх гаворак з суседніх тэрыторый — Латвіі, Літвы, Польшчы. Славістамі розных краін прароблена значная работа па вывучэнню народных гаворак беларуска-літоўска-польскага пагранічча. Болын інтэнсіўна i мэтанакіравана яна пачила развівацца ў пасляваенны час, асабліва пасля падпісання праблемна-тэматычнага плана навуковага супрацоўніцтва паміж Акадэміяй навук СССР i Польскай Акадэміяй навук на 1976—1980 гг., дзе прадугледжваецца распрацоўка праблемы «Заканамернасці функцыяніравання i развіцця мовы». Кіруючыся гэтым планам, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР уступіў у супрацоўніцтва з Інстытутам літоўскай мовы i літаратуры Акадэміі навук Літоўскай CCP i Інстытутам славяназнаўства Польскай Акадэміі навук з мэтай калектыўнага вывучэння моўных асаблівасцей сумежных тэрыторый. У сувязі з гзтым больш дакладна акрэслілася праблематыка па дыялекталогіі, пашырыліся тэрытарыяльныя рамкі дыялекталагічных даследаванняў i непасрэднага збору i вывучэння канкрэтных матэрыялаў пэўных геаграфічных зон. У цэнтры ўвагі беларускіх, літоўскіх i польскіх дыялектолагаў на працягу апошніх год стаў збор i лексікаграфічная апрацоўка жывой народнай лексікі. Калектыўнымі намаганнямі беларускіх, літоўскіх i польскіх даследчыкаў падрыхтаваны першы том «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі i яе пагранічча», які ўключае дыялектную лексіку на літары А — Г. я
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пачйла, х<£е>х<п>х<н>х<п>х<п>х<л>х<л>х<£>х<іі>х<п>х<п>х<і
38 👁
 ◀  / 513  ▶