стана каля 1000 слоўнікавых адзінак, узятых з «Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі» (Мн., 1962).
Слоўнік уключае разнастайныя пласты лексікі: назвы з'яў жывой i нежывой прыроды, сельскагаспадарчыя тэрміны, лексіку, звязаную з жывёлагадоўляй, паляваннем, рыбалоўствам, пчалярствам, апрацоўкай льну, з прыгатаваннем ежы, з характарам паводзін, са знешнім абліччам людзей i іх адзеннем. Акрамя пералічаных тэм, што акрэсліваюцца праграмай па Лексічнаму атласу, картатэка папаўняецца за кошт уключэння матэрыялаў, сабраных па дадатковых праграмах, арыентаваных на выяўленне запазычанай лексікі.
Значнае месца ў слоўніку займае тэрміналагічная лексіка, якая адлюстроўвае заняткі сялян дарэвалюдыйнай пары i часоў буржуазнай Польшчы, назвы прылад працы, іх частак, працэсаў сельскагаспадарчых работ i інш. Багата ў слоўніку прадстаўлена экспрэсіўная лексіка, звязаная з жыццём, бытам людзей.
Ад літаратурнай мовы адзначаныя трупы лексікі адрозніваюцца фанетычнымі, словаўтваральнымі i семантычнымі асаблівасцямі i абмежаваным тэрытарыяльным пашырэннем.
Лексічны матэрыял у сваёй сукупнасці побач з рэгулярнымі фанетычнымі сістэмамі адлюстроўвае дыялектныя адрозненні, што сустракаюцца ў асобных трупах слоў або марфемах.
У галіне фанетычных рыс:
а) [е] замест [о, ё]: авёс, напёк, завёў, раздзёр, памёр i інш.;
б) [о, ё] замест [e]: насёк, аслёп;
в) [а, я] замест j[e, i]: капяшка (капешка), асляпнуць (аслепнуць), цвяк (цвік);
г) [у] замест [о]: мазуль (мазоль);
д) нярэдка пераднаціскны j[a] вымаўляецца падоўжана: наасыпеш, наарвё, хаамут;
е) страта пачатковага галоснага: гурок (агурок), гардт (агарод), гол/са (ітолка);
ж) адрозненні ў пратэзах: загавіцця (загаіцца), гінія (інея), вядрдны (ядроны), гавёс (авёс), гуліца (вуліца);
з) выпадзенне пратэтычных [г], [в] перад галоснымі ў пачатку, радзей у сярэдзіне слова: усь (гусь), арох (гарох), алава (галава), ўсты (густы), ультай (гультай), бсім (восем), заязаць (завязаць);
i) замена [х] на |[к]: калкос, жанік, чкаць (чхаць); [к] на [х]: вётха\ [х] на [г]: гробуст (храбустанне); [с] на [ш]: паршук (парсюк), пашкуства (паскудства);![ч] на [ш]: брушка (бручка);
к) палатальный зычныя замест непалатальных: млін (млын), мінюта (мінута);
156 👁