л) велярызацыя зычных: цвэт (цвет), пілнаваць (пільнаваць), хддзіц (ходзіць), рдбіц (робіць), жывуц (жывуць); м) мяккасць [ц] у форме інфінітыва тыпу мыцця, сварыцця (адзначана ў Шчучынскім i Дзятлаўскім раёнах Гродзенскай вобласці); н) у многіх словах адбылося перамяшчэнне націску: скуpa, ліпи, асіна, карэнь i інш. Некаторыя з фанетычных рыс больш паслядоўна адзначаны ў лексемах, запісаных у беларускіх гаворках на тэрыторыі Літвы i на паграніччы з Літвой. Да іх адносяцца: а) вымаўленне [у] замест [ы]: булі, буваіць, воўк вуіць\ [к] замест [xj: клеп (хлеб), квароба (хвароба), карошая (харошая), кваліць (хваліць); [л] замест [ў]: жалток, далжнік, чэлник, долх;' б) зрэдку вымаўленне [ф] замест [ў]: вярофка; в) слабей, чым у іншых беларускіх гаворках, выражаны свісцячы характар зычных [з, с, дз, ц]: с'ало, дзёц'і, ўз'аў замест с"алд, дз"ёці, ўз"аў\ г) у вымаўленні літоўцамі беларускіх слоў (в. Чычалі) мяккія [ц'], [дз'] палаталізаваныя, а не палатальныя, як у большасці беларускіх гаворак; д) у асобных словах i пазіцыях спарадычна «знікае» дзеканне-цеканне: адзёжына i адёжына; е) зычны [н] перад |[к] пасля галоснага нярэдка пераходзіць у насавы прыгук: ж611ка, сцёпка. 3 граматычных рыс нярэдка сустракаецца змяшэнне граматычнага роду назоўнікаў. У матэрыялах з тэрыторыі Белаpyci гэта з'ява адзначана ў невялікай групе слоў: начдука ж. (начоўкі мн.), лдшка ж. (ложак 'м.), стада ж. (стада н.), лыка ж. (лыка н.). У матэрыялах з тэрыторыі Літоўскай ССР гэта катэгорыя слоў значна павялічваецца за кошт назоўнікаў ніякага роду тыпу скабёлка, што карыту рабіць; ну якая ёй дзёла; слднца нашла над хмурай; робяць моцную шву; маслу добрую зрабіла; яйку з'ем; верацёнай прала i інш. Гэта асаблівасць найболын паслядоўна прасочваецца ў гаворцы мясцовых жыхароў, якія валодаюць літоўскай i беларускай мовамі. Сустракаюцца таксама выпадкі ўжывання некаторых незваротных дзеясловаў у зваротнай форме: відацца замест відаць\ неадрозніванне асабовых форм 3-й асобы адзіночнага i множнага ліку: ён ходзіць, яны ходзіць. Шырока ўжываюцца дзеепрыслоўі ў ролі выказніка: ён прышоўшы (ён прыйшоў). Слоўнік уключае запазычанні з іншых моў. Паўночны захад БССР — гэта зона шматвяковых інтэнсіўных кантактаў беларускай мовы з балтыйскімі мовамі, i ў першую чаргу з літоўскай. Менавіта таму ў слоўнік трапіла шмат слоў балтыйскага паходжання. Гэта словы абмежаванай сферы ўжывання, у болынасці выпадкаў яны захоўваюцца ў мове ста
Дадатковыя словы
вўіць, дзёці, жывўц, зем, зява, кварбба, ліпй, начдўка, сало, хмўрай, чэлнйк, ўзаў
47 👁