рэйшага пакалення ў значна славянізаваным выглядзе пры зацямненні першаснага значэння. 3 боку гукавога складу гэтыя запазычанні адлюстроўваюць камбінаторныя змяненні — метатэзу, асіміляцыю, дысіміляцыю тыпу бел, нёмарасць, літ. nerimastis 'неспакой, трывога, хваляванне'. У літоўскіх i польскіх запазычаннях пераважна захоўваецца выбухны [g]: гахты — літ. gaktos, гарсць — польск. garść. Выпадкі такога вымаўлення ў матэрыялах даволі шматлікія: гіль, гёліць, гёргаўка, жага, гянгяль, грагаць, граза, гавэнда i інш. Гэта рыса пашыраецца на значны пласт дыялектнай лексікі. Некаторыя літуанізмы захоўваюць месца націску, уласцівае літоўскай мове; параўн. бел. вірцінатт. virtine 'вязка, вясло', бел. апікула літ. apykula 'гультаяваты, непаваротлівы чалавек'. У асобных выпадках адрозніваецца інтанацыя галосных гукаў, напрыклад у бел. гулта літ. gŭltas 'бярлог, логава', бел. крэйка C літ. kraikas 'верх страхі' (гл. Балто-славянскии сборник. M., 1972, c. 126). Асабліва прыкметна захаванне акутавай інтанацыі ў дыфтангічных спалучэннях тыпу кнбисаць. Усё гэта сведчыць аб складанай моўнай сітуацыі, якая стварылася на працягу многих вякоў у гаворках сумежных раёнаў. У слоўнік уключаны шматлікія польскія i нямецкія запазычанні. Нямецкія словы ў заходнебеларускія гаворкі маглі трапіць праз польскую, літоўскую i яўрэйскую мовы. СТРУКТУРА СЛОУНІКА Загалоўнае слова перадаецца арфаграфічна з захаваннем больш тыповых дыялектных рыс i абазначэннем націску. Словы з аднолькавым значэннем i падобныя па свайму гукавому складу пры частковых фанетычных адрозненнях прыводзяцца ў адным слоўнікавым артикуле. На першае месца ставіцца варыянт, найбольш блізкі да літаратурнай формы або найбольш пашыраны ў дыялектнай мове. Далей падаюцца варыянты, якія набліжаюцца да загалоўнага слова па тэрытарыяльнаму размяшчэнню i, нарэшце, замыкаюць рад варыянты слоў, якія адлюстроўваюць фанетычныя асаблівасці палескіх гаворак. Кожны з гэтых варыянтаў прыводзіцца ў рэестры на сваім месцы з адсылкай да першага слова, за выключэннем выпадкаў, калі паміж гэтымі варыянтамі няма іншых рэестравых слоў. Складаныя назвы падаюцца ў загалоўным слове як самастойныя намінатыўныя адзінкі. Выбухны 2 перадаецца тоўстым шрифтам — Г, г. У слоўніку даюцца ўсе часціны мовы. Загалоўнае слова адзначаецца граматычнымі i стылістычнымі паметамі. 3 граматычных памет для назоўнікаў указваецца род i лік. У тых выпадках, калі слова ў адзіночным ліку не адзначана, яно па
Дадатковыя словы
балто-славянскйй, вірціна<тт, гўлта, кнбйсаць
49 👁