даецца ў форме множнага ліку. Калі ў прыкладах пераважна выступае форма множнага ліку, то пасля адзіночнага прыводзіцца форма множнага ліку. Калі слова не мае адзіночнага ліку, ставіцца памета — толькі мн. Дзеясловы закончанага i незакончанага трывання вылучаюцца ў асобныя артыкулы. Некаторыя граматычныя формы, што ўжываюцца ў пэўнай функцыі, суправаджаюцца спецыяльнымі тлумачэннямі, напрыклад, калі форма творнага склону ўжываецца ў значэнні прыслоўя, то ставіцца памета — у знач. прысл., або прыметнік у значэнні назоўніка — у знач. наз. Пасля граматычных памет да многіх слоў даюдца стылістычныя паметы паводле прыналежнасці слова да пэўнай лексіка-тэматычнай групы або ў залежнасці ад характару экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкі. Да тых слоў, якія картаграфаваліся ў «Дыялекталагічным атласе беларускай мовы», у канцы артикула прыводзіцца скарочаная назва ДАБМ з указанием № карты. РАСКРЫЦЦЁ ЗНАЧЭННЯ СЛОВА Зыходзячы з наяўных дыялектных матэрыялаў, укладальнікі імкнуліся ў слоўнікавым артикуле найболын поўна pacкрыць значэнне слова. У пераважнай болыыасці выпадкаў да дыялектнага слова прыводзіцца адпаведны літаратурны эквівалент тыпу адвайцяць — аблаяць; адваліць— адкроіць; адлічаць —■ адрозніваць. Значэнне слова можа раскрывацца i некалькімі сінонімамі. У тых выпадках, калі няма літаратурных эквівалентаў, даецца разгорнутае тлумачэнне тыпу аддзюгліць — надаваць кухталёў; адзёр — памост пад вуллі, што ўстанаўліваецца на дрэве; адзінак — адзіны ў бацькоў сын; апёлька — прарэшак для гузіка. Нярэдка сустракаюцца мнагазначныя словы, паколькі ў адным слоўнікавым артикуле аналізуюцца значэнні розных дыялектных труп. Гэта дазваляе раскрыць паходжанне значэнняў, паказаць спецыфіку развіцця слова ў розных лексічных мікрасістэмах у межах асобных дыялектных труп i дыялектаў. Так, напрыклад, лексема бонда у паўднёва-заходняй гаворцы абазначае печыва з бульбы, мукі (перапечка, блін, булачка, баханка хлеба i інш.), у палескай трупе гаворак бонда — жывёла, што даюць у пасаг дачцы, калі яна выходзіць замуж, а ў паўночна-заходняй гаворцы гэта слова мае іншыя значэнні, напрыклад 'засеяны ўчастак зямлі ў сваю карысць, набыццё трошай, накапленне багацця' i г. д. Словы, якія маюць аднолькавае ці падобнае значэнне, адсылаюцца да адпаведнага сіноніма. Укладальнікі з вялікай увагай ставіліся да кантэксту
36 👁