паколькі кантэкст з'яўляўся асноўнай крыніцай раскрыцця значэння слоў. Пры вызначэнні чарговасці падачы значэнняў улічваліся рэальныя суадносіны паміж семантычнымі адзінкамі, што склаліся ў жывой мове. На аснове высвятлення розных выпадкаў ужывання слова, яго сувязей з іншымі словамі вызначаліся болын ужывальныя канкрэтныя i нейтральныя значэнні, якія звычайна ставіліся на першае месца, a затым пераходзілі да эмацыянальна афарбаваных пераходных i абстрактных значэнняў. У слоўніку налічваедца вялікая колькасць сінонімаў, словаўтваральных варыянтаў слоў, таму значэнне слова pacкрываецца шляхам указания на сэнсазую тоеснасць з іншымі словамі, шырока выкарыстоўваецца спасылка да таго варыянта слова, дзе даецца тлумачэнне (газдука ж. Toe ж, што i газніца). Пры тлумачэнні некаторых слоў спачатку даецца іх агульнае значэнне (горба ж. Куча чаго-н.). Затым размяжоўваюцца прыклады на трупы ў залежнасці ад назваў тых рэалій, з якімі спалучаецца лексема (горба зямлі, горба гародніны, горба галля i інш.). У такіх выпадках лічбавыя абазначэнні (1, 2, 3) указваюць на магчымасць спалучэння слова з іншымі словамі, на яго лексічнае акружэнне. Да слоў i іх значэнняў прыводзядца прыклады, адпаведны кантэкст. Указваецда назва вёскі i скарочана назва раёна, дзе запісаны матэрыял. Тэкставыя ілюстрадыі ўдакладняюць значэнні i адденні значэнняў i разам з тым даюдь уяўленне аб тэрытарыяльным пашырэнні i семантычнай разгалінаванасці слоў. Акрамя таго, кантэкст выяўляе тыповую спалучальнасць слова, парадак слоў у сказе, сінтаксічныя функцыі слова. Частка лексем уключана ў слоўнік без ілюстрадый. У тых выпадках, калі ў матэрыялах з розных мясдовасдей прыводзяцда аднатыпныя прыклады, у якасді ілюстрацыі падаедца толькі адзін з іх. У слоўніку выкарыстоўваецда разгалінаваная сістэма памет, якая акрэслівае сферу ўжывання слова. ГІамета заал. ставіцца толькі пасля дыялектных назваў прадстаўнікоў жывёльнага свету. Формы, якія супадаюдь з літаратурнымі назвамі, не суправаджаюцца такой паметай, за выключэннем тых выпадкаў, калі такая назва выступае як амонім або як асобнае значэнне мнагазначнага слова. У канцы слоўнікавага артыкула (пасля пераліку значэнняў слова) за знакам 0 падаюцца фразеалагізмы, за знакам V — прымаўкі, прыказкі, загадкі, прымхі i інш. Да некаторых не зусім зразумелых фразеалагічных адзінак i дыялектных слоў даюдца тлумачэнні. Пры раскрыдці значэння запазычаных слоў у беларускіх гаворках прыводзядца адпаведныя паралелі з мовы-крыш
Дадатковыя словы
газдўка, зяўляўся
38 👁