Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
ды — з балтыйскіх моў (пераважна з літоўскай), польскай i нямецкай, што дазваляе размежаваць першасныя i другасныя значэнні, акрэсліць семантычныя адрозненні ад зыходнай лексемы, выявіць выпадкі пашырэння i звужэння аб'ёму значэнняў. Так, да слоў літоўскага паходжання даюцца літоўскія адпаведнікі з тлумачэннем i параўнаннем значэння. Бывае так, што пэўнае слова балтыйскага паходжання ў беларускіх гаворках ужываецца ў іншым значэнні ў параўнанні з мовай-крыніцай. У такіх выпадках побач з літоўскімі адпаведнікамі прыводзяцца паралелізмы з іншых балтыйскіх моў з выяўленнем адрознення ў значэннях. Напрыклад, да пашыранага ў беларускіх гаворках слова дулькі (дулька) 'пыл з утрыманнем дробных частак валакна, што паднімаецца пры апрацоўцы льну' літ. dŭlke пыл' i лат. dulke (літ. dŭlke) 'дробныя адходы ад саломы, мякіны; апілкі'. Такі прынцып захоўваецца i ў адносінах да запазычанняў з польскай, a таксама з іншых моў. Напрыклад, бадиць ужываецца ў беларускіх гаворках ca значэннямі: 1) 'думаць, меркаваць', 2) 'аналізаваць, абследаваць'; параўн. польск. badać "даследаваць, дапытваць, аглядаць, правяраць'. Байбак у беларускіх гаворках ужываецца ca значэннем бальшун'; параўн. літ. baibokas падлетак' з цюрк. байбак птушка'. Адпаведнікі з іншых моў звычайна прыводзяцца да першага па алфавіту сіноніма, а пры наступных аднакарэнных утварэннях даецца адсылка да першага, напрыклад да слова глеюга гл. глей, да апошняга прыводзяцца літоўскія паралелі: gleinia, gleitie. Уключэнне ў слоўнік лексікі буйных дыялектных арэалаў спрыяе паглыбленаму вывучэнню лексічных багаццяў не толькі з пункту гледжання намінатыўнага адрознення слоў, але i ў плане выяўлення семантычнай дыферэнцыяцыі слоў. Болып поўны ахоп дыялектнай лексікі дазволіць раскрыць функцыяніраванне слова ў жывой мове ва ўсіх яго значэннях i словаўтваральных варыянтах, выявіць крыніцы запазычання. Укладальнікі слоўніка вялікую ўдзячнасць выказваюць акадэміку Акадэміі навук БССР К. K. Атраховічу (Кандрату Крапіве), які ўважліва прачытаў рукапіс, унёс істотныя праўкі i пазней, калі слоўнік рэдагаваўся ў выдавецтве, дапамагаў жансультацыямі i парадамі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёму, бадйць, дўлька
24 👁
 ◀  / 513  ▶