АПАРАЖНІЦЦА зак. перан. Ацяліцца. Мая кароўка апаражнілася. Стары Свержань Стаўб.
АПАРАЖНІЦЬ зак. 1. Спаражніць. Мне апаражніць пасуду трэба, пачакай, я апаражню табе. Альхоўка Навагр. Апаражні той саган. Вялікія Баяры Шчуч. 2. перан. Растраціць, расходаваць. У горадзе кішэнь апарожніш. Груздава Паст.
АПАРАНЫ дзеепрым. Пашкоджаны варам, парай. Апараныя рукі баляць. Сакаляны Сакол. Уляцеў, як апараны [вельмі хутка]. Номікі Бабіц.
АПАРАСІЦЦА зак. 1. Апарасіцца. Скора свіня апарэсіцца. Вялікія Баяры Шчуч. 2. Ашчаніцца. Сука апарасілася. Стральцы Гродз. 3. Акаціцца. Кошка апарасілася, трэба кацянят у хату забраць. Рудня Астравітая Чэрв.
АПАРАЦЫЯ ж. мед. Аперацыя. Апарацыю на кішках рабілі яму. Кемялішкі, Быстрыца Астр. Нада ехаць рабіць апарацыю. Магуны Паст.
АПАРОЦЬ зак. Натрапіць, знайсці. Ну, і апарола я ягат спелых. Груздава Паст.
АПАРТОЛІЦЬ зак. Прыправіць. Апартоліш малаком, то парасяты ядуць траву. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. польск. partolić 'псаваць, мяшаць'.
АПАРУДЗІЦЬ зак. Абадраць, параніць. Рвала зеля, а рана была — апарудзіла паляц, кроў ішла. Ён балеў, струпок быў, і я апарудзіла струпок, кроў ішла. Кіралі Шчуч.
АПАРШАВЕЦЬ зак. Пакрыцца паршой. Апаршавела свіня. Быстрыца Астр.
АПАРЫСТЫ прым. Незамярзаючы. Крынічная рэчка — апарыстая. Апарыстая рэчка каля берагоў ні замярзая. Бакшты Іўеў. Апарыстае места, дзе патпараецца і не замярзае. Нізок Уздз.
АПАРЫЦЦА зак. Папрэць. Апарылася нага міш пальцаў. Быстрыца Астр.
АПАСАВАЦЦА незак. Падпяразвацца. Паясы свае плялі, сваей работы — апасавацца. Чычалі Швянч.
АПАСЛЕДНІ прым. Апошні. Апаследні месяц зімовы. Лоск Валож. Прышлі ў апаследнюю хату. Мацясы Мядз.
АПАСТЫЛЕЦЬ зак. экспр. Надакучыць. Ужо апастылеў халаднік. Груздава Паст.
АПАСЦІ зак. 1. Абсыпацца. Яблыкі як ападуць, збіраем, парэжам і сушым. Азяраны Раг. 2. Абсохнуць. Ідзі, касі, пакуль не ападзе раса. Бакшты Іўеў.
АПАТРУШЫЦЦА зак. Абчысціцца. Апатрушыцца рыба і жарыцца. Ахрэмаўцы Брасл.
АПАЎДНІ, ОПОВДНІ прысл. Упоўдзень, поўднем. Я апаўдні пасу. Чычалі Швянч. Ждалы іх зранку, а воны аж оповдні прыіхалы. Сіманавічы Драг.
78 👁