Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
АПА'ХАВАЦЬ незак. Абворваць. Узэйдзя — бараной бараыуюць, a тады апахуеш i рас i два. Старыя Трокі Трак. АПАХСУДЖВАЦЬ незак. Аглядаць. Бабы буракі апаходжвалі. Дакудава Лід. АПАЦЕ'ЦЬ зак. Пакрыцца інеем. Шаць на дрэвя — апацея снегам. Быстрыца Астр. АПАЧЬГНА ж. плыт. Рулявое вясло на плыце. Апачына — бервяно, як доска: дзяржыць за пачыну i адганяе плыт ад берага, каб на салу не ўзагнала. Трэба вычасаць апачыну, здзелаць кундры i завесіць на кундры апачыну. Рыбчына Віл. Апачына была, палена такое длінная. Бакшты Іўеў.; параўн. польск. poczyna тж'. АПАЧЫ'ЦЬ зак. Адпачыць. Два дні памагла, a ўзаўтра апачыну. Мсцібава Ваўк. АПЕ'КА ж. Апека. Як бацькі ўміралі, недарослых дзяцей пад апеку брали Вецярэвічы Пух. АПЕКАВА'ЦЦА незак. Апекавацца кім.-н. Яны апякуюцца над ёй. Груздава Паст. АПЕ'КАН м. Ахоўнік, даглядальнік. Апекан над жывёлай, быў такі чалавек, назначаны над жывёлай. Жылі Іўеў. АПЕ'КУЛА гл. АПІ'КУЛА АПЕ'ЛІЦЬ зак. Toe ж, што i а п а л о ц ь. Апеліш цыбулю, морхву. Беняконі Воран. АПЕ'ЛЬКА ж. у стар. Прарэшак для гузіка. Прарэжаш апельку i зашпіляш. Крэва Смарг. Даўней для гузіка прораску называлі апелька. Папкідала апелькі. Рудня Астравітая Чэрв. пелька 'прарэх у адзенні каля горла' горла' палонка' балота'літ. pelke тж' (Толст.). АПЕ'НІЦА ж. Яма, дзе выпальвалі вапну. Была апеніца — яма такая, там вапну палілі. Ахрэмаўцы Брасл.; гл. в а пе льн i ц a. АПЕ'НІЯ ж. Характарыстыка. Мой сын пайшоў рабіць у апком, прыслалі сюды апенію снімаць: які ён ёсць чалавек? Дакудава Лід.; гл. a п \ н i я. АПЕ'НЫ прым. Вапнавы, вапенны. Апены камень, вапну з яго паляць, ён белы. Ахрэмаўцы Брасл. АПЕ'НЬКІ, АПЕ'НКІ, АПЁНКІ, АПГНКІ, АПЯНЬКГ мн. Апенькі. Апенькі кусцікамі растуць. Мсцібава Ваўк. Апенькі растуць на бярозавых пнёх. Кіралі Шчуч. Апенькі шышкай растуць. Дакудава Лід. Апенькі бярозавыя. Дзяніскавічы Ганц. Апенькі ле бярозавага пня растуць шышкамі. Вецярэвічы Пух. Апенькі na восенні растуць. Рудня Астравітая Чэрв. Апенкі грудамі растуць ля пнёў. Беразіно Докш. Апенкі растуць кучамі ля пня, падзидзеш — увесь пень абсаджаны. Ухвала Круп. Апёнкі каля пней растуць, былі набраўшы апёнкі. Пасіене Лудз. Апінкі растуць кучамі. Чычалі Швянч. Апянькі для запаху ў супя. Апянькі кучамі растуць. Магуны Паст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апахаваць, апацець, апачыць, апекула, апеліць, апенія, апікула, балота'<літ, балоталіт, падзйдзеш
12 👁
 ◀  / 513  ▶