Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
галава кругла, а хвост доўгі. Альхоўцы Лях. Апалонікі ў жап перарастаюць. Рудня Астравітая Чэрв. АПАЛО'НЩ II м. Вялікая лыжка, якой наліваюць страву. Апалонік велькі, ім налівалі з гаршка ў міску. Старыя Смільгіні Воран. Хлеб рашчынялі апалонікам. Дзяніскавічы Ганц. Ваду лілі апалонікам. Рудня Астравітая Чэрв. АПАЛСУНІЧАК м. астр. Сузор'е Вялікай Мядзведзіды. Апалонічак на небе. Зоркі раскіданы так, што ён паходзя на апалонічак. Крэва Смарг. АПАЛО'ЦЬ, ОПОЛО'ТЫ зак. Выпалаць, закончыць поліва. Лён апеліш чысцянько, роўнянька, як патстрыжаны. Быстрыца Астр. Трэба апалоць лён. Яны ўжо пелюць лён. Старыя Смільгіні Воран. Калі я не апалю бручкі, хто аполя? Граўжышкі Ашм. Апялю тры-чатыры рады. Рыбчына Віл. Апалола дзялку буракоў. Саланое Віл. Мы ўсе аполям бураке. Старое Сяло Зэльв. Апалола варыва. Вялікія Баяры ІІІчуч. У цябе ўсё пазарастаўшы, чаму не апалола? Груздава Паст. Апалолі ў нас лён. Жылі Іўеў. Ополола моркву. Сіманавічы Драг. АПА'ЛУШКІ толькі мн. Toe ж, што i а п а л а н а ч к і. Апалушкамі чысцілі зярно. Вострава Мает. Дзе ты паставіла тыя апалушкі? Пацаўшчына Дзятл. Апалушкамі апалаюць крупы. Стральцы Гродз. Апалушкі — невялікая карыцца, у іх ачышчалі крупы, зерня. Дакудава Лід., Малахоўцы Бар., Ceмежава Кап. Апалушкі былі, куццю стаўком, усыплем у anaлушкі i апалаям. Вецярэвічы Пух. АПА/ЛЬКА ж. 1. Праснак. Як не было хлеба, жытню апалъку пяклі перад поламям, наверх цыбулю кідалі. Міратычы Карэл. 2. Пірог. Пяклі апалъку з грэцкае мукі, клалі смятану i білі яйца. Міратычы Карэл.; параўн. польск. opalonek, opaleniec 'печаны хлеб' (СВ, III, 385, 386). АПА'ЛЯ ж. Выпадак. Я ішла з поля дамоў, было ўжо позна i на мяне ваўке напалі, вот мне якая апаля была. Вецярэвічы Пух. АПАНАВА'ЦЬ зак. З'явіцца ў вялікай колькасці, наляцець» напасці. Не аччыняй форткі, мухі апануюць. Валынцы В.-Дзв. Капуста прапала, чэрві апанавалі. Так мяне скулы апанавалі — жыць нельга. Вецярэвічы Пух. АПАПЯ'ЦЦА, ОБОПЯ'ТЫСЬ зак. Завязаць. Я апапялася хвартухом ды іду дахаты. Альхоўцы Лях. Обоп'ялась гопынкыю. Сіманавічы Драг. АПАФ м., АПА'РА ж. Апарына. Дзе anap вадьц там рэчка не замярзае. Мсцібава Ваўк. Ест апары крынічныя, як ускочыш, то не вылезет. Смалякі Лід. Крыніца не замярзае таму, што каля берагоў апары. Кіралі Шчуч. Anap пры атліге, мые, прабіваецца вада. Масілавічы Сл. Дзе замёршая, а тут не, тут апара, не ўскоч! Дакудава Лід
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апалонщ, апанаваць, апапяцца, апаілька, зявіцца, обопялась, обопятысь, ополоты, сузоре
5 👁
 ◀  / 513  ▶