Старонка 84
/ 513
АНЯГО, АНЯГОШ прысл. Няўжо. Ну аняго згубілася курка? Анягош тую бапку падасі гасцям? Валынцы В.-Дзв.; параўн. літ. niaugŭ 'тж'. АНЯРОТ м. рыб. Нерат. Анярот, як куль, на канцы завостраны. Альхоўцы Лях. АОНЬ гл. АГОНЬ АП гл. АБ АПАГОДЖВАЦЦА незак. Распагоджвацца. Ужо апагоджвацца стала. Мсцібава Ваўк. АПАДАЦЬ незак. мед. Падаць, біцца ў час прыступу эпілепсіі, абміраць. Ён хворы, часта ападае. Пацаўшчына Дзятл. Адна ападала дзеўка. Дакудава Лід. АПАДЛЕЦЬ зак. груб. Прыйсці ў лютасць. Мая жонка ападлела. Асавец Віл. АПАДЛІВЫ прым. Прыпадачны. Ён не п'яны, ападлівы ён, хай паляжыць, пройдзе зараз. Пацаўшчына Дзятл. Ападлівы чалавек, што з яго возьмеш? Галубы Маст. АПАДОНКІ мн. Асадак. Мёт выгналі і ападонкі астаюцца пасля мёду. Індра Красл. АПАДУШЧА БАЛЕЗЬ ж. мед. Эпілепсія. У яго ападушча балезь, ападае чалавек. Галубы Маст. АПАЗНІЦЦА зак. Спазніцца. Я апазнілася на работу. Альхоўка Навагр. АПАЗОРЫЦЦА зак. Абняславіцца. Ты апазорыўся такой жаніцьбай, не слухаў нас. Міратычы Карэл.; параўн. руск. опозориться 'тж'. АПАЗОРЫЦЬ зак. Зганьбаваць, абняславіць. Аблаяў, апазорыў яго. Міратычы Карэл.; параўн. руск. опозорить 'тж'. АПАКУЛЯЦЦА незак. Рабіцца валакністым. Бяроза апакуляіцца, як яе цягнеш па зямлі. Кіралі Шчуч.; параўн. літ. pakulotis 'тж'. АПАЛАКАЦЬ незак. Паласкаць. Памыла швадрэ, пайду апалакаць. Вялікія Баяры Шчуч. АПАЛАНАЧКІ толькі мн. Апалушкі. Старыя Трокі Трак. АПАЛАНІКІ толькі мн. Тое ж, што і апаланачкі. Апаланікі нібальшэнькія, апалалі імі. Вязынка Маладз. АПАЛАСКАЦЦА зак. Абмыцца, акунуцца. Прыдзеш, апалошчышся — пры возіры нехаця будзіш купацца. Ахрэмаўцы Брасл. АПАЛАЦЬ зак. Перавеяць, ачысціць крупы, зерне пры дапамозе апалушак. Крупы стаўклі і апалалі. Мсцібава Ваўк. Крупы апалаям начовачкамі. Кіралі Шчуч. Начовачкі былі такія, апалаеш, зерняткі ў начовачках, а мякіна выляціць. Вецярэвічы Пух. АПАЛОМАЦЬ зак. Узламаць. Які рубль ёсць, апаломае замкі, залезе ў шкаф і забярэ. Хатынічы Ганц. АПАЛОНІК м. Хвастатая лічынка жабы. У апалоніка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
/ 513