АНДЭЛЯ'ЦА гл. АНДУЛЯ'ЦЫЯ AHI' прысл. Ніколькі, зусім не. Ен — лодар, ані нідзе ня робіць. Быстрыца Астр. Ані ня есць мая кароўка. Крупіца Мін. АНІТДЫ гл. НІТДЫ АНІКАГЕ'НЬКО займ. Нікога. У кустох анікагенько. Альхоўцы Лях. АНІКО'ЛІ гл. НІКО'ЛІ АНІЧОТА гл. НІЧОТА 1 АНІЯ'К прысл. Ніяк. Мейсца тоя аніяк ні назьшалі. Быстрыца Астр. АННА' гл. АДНА' AHHO', OHO' 1. ліч. Адно. Анно лайно вісіць. Мачаск Бярэз. 2. прысл. Толькі. Анно ляжа спаць i чуя ўзрывы, толыа вокна ляскацяць. Слабодка Астр. Абутак які, анно зімовы, а летам босыя. Грыцкевічы Зэльв. Вчора абадва хлопці прыходылы, а тыпэр оно Косця. Оно раз я там була. Сіманавічы Драг. АНТА'БЫ. У выразе: На антабы браць — мучыць. А свёкар тожа крычыць на нявестку, на антабы бярэць. Саланое Віл. АНТАЛЕ'РЫЯ ою. Артылерыя. У чатырнаццатом году адступае анталерыя. Швэды Вільн. АНТАЛО'К м. Бачурка. Колісь так звалі бочэчку на піво або на горыэлку, была вона с кратком — анталок. Курашэва Чыж.; параўн. польск. antałek тж'. АНТАЛО'ЧОК м. памянш. да а н т а л о к. Курашэва Чыж. АНТА'ПАЛ м. Тое ж, што i а д л е г а. Антапал — калі мокра, прападае снех. Старыя Трокі Трак.; параўн. літ. antapalas верхаводка'. АНТАРАТІЛАСЦІ, АНТАРА'ПЛУСЦІ мн. Пакулле. Вярхі i камлі атходзяць з жалезнай шчоткі, a антарапласці — з шарсцяной. Антараплусці прадуць для шарака. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. antarapluostśs тж' (ЛТ, 164). АНТРАБЯ'НКА гл. ВАНТРАБЯ'НКА АНТРО'БЫ гл. ВАНТРО'БЫ АНТЫЛЯ'ЖЫ мн. Карункі, прошва. Антыляжы — гэта кружава i прошвы. Індра Красл. АНТЫЛЯ'ЖЫКІ памянш. да а н т ы л я ж ы. Антыляжыкі вузенькія. Індра Красл. АНУ'Ж злуч. Калі, у тым выпадку, калі. Сіено лепі нініка забраті, ануж дошч будэ, то всё змочыт. Курашэва Чыж. АНУ'ЧНІК, ГАНУ'ЧНІК, ГАНУ'ЧНЫК м. Анучнік. Анучнік анучы збіраў. Рудня Астравітая Чэрв. Анучнік, хто прадае за анучы. Дзяніскавічы Ганц. Ганучніку аддае лэхі старыя. Мсцібава Ваўк. Купіла іголак у ганучніка. Міратычы Карэл. Гэтэ стар'е ганучныковы оддам. Сіманавічы Драг. АНЭТДАСЬ, АНЭТДЫСЬ, АНЭТДЫ гл. АНАТДАСЬ
Дадатковыя словы
андуляцыя, андэляца, анталочок, антрабянка, антробы, аніколі, вантрабянка, вантробы, ніколі, старе
11 👁