юць на скавараду. Беняконі Воран. Аглаткі на каляду пяклі паснюткія. Мсцібава Ваўк. Аглатке пячэ. Вострава Маст. Бліны — большыя, аглаткі — малыя. Стральцы Гродз. Трэ церць на тарцы, тады на патэльню і на агонь і пякуць аглаткі. Крынкі Крын. Напякла галадак. Міратычы Карэл. Дзве глаткі з'ела. Вострава Маст.
АЛАЎНЯ гл. ГАЛАЎНЯ
АЛАШЧОК гл. ГАЛАШЧОК
АЛАШЭЙКА ж. Галашэйка. Ест курыцы алашэйкі. Старыя Смільгіні Воран.
АЛЕ часц. узмацн. Але. Але ш і спала, аш булбаткі пашлі. Дакудава Лід.
АЛЕЙ м. Тлушч з канаплянага і льнянога семя. Алей рабілі з лянога насеня. Вострава Маст. Алей гналі з калапень. Груздава Паст. Алей ціснулі, кліны здзёланыя былі. Старыя Смільгіні Воран. Алей самі рабілі, аліву куплялі. Номікі Бабіц.
АЛЕЙНЯ ж. Будынак з прыстасаваннямі для вытворчасці алею. У іх была алейня. Новая Ніва Чэрв. Алейня была, дзе алей ціснулі. Азяраны Раг.
АЛЕКТРА ж. Электрычнасць. Ён робіць калі алектру. Малькуны Ігн.; параўн. літ. літар. elektra, дыял. alektra 'тж'.
АЛЕЛЮЙШЧЫК м. абрад. Валачобнік. Алелюйшчыкі пад акно з карзінай сабіралі яічкі на паску. Скрудалена Даўг.; гл. валоўнік II.
АЛЕНГЕРКА ж. устар. Венгерка (жаночае паліто). Некалі аленгерка была на патклатцы, доўга, шарсцяна, з свайго сукна, з кішэнямі, стойка, як у мундуры, да касцёла накладалі. Мсцібава Ваўк.
АЛЕХАВЫ, АЛЁХАВЫ прым. Альховы. Некалі кару алехаву і мучан варылі, жалеза кідалі і фарбавалі. Там алехавыя кусцікі растуць. Вецярэвічы Пух. Дзяруць алёхаву кару. Рудня Астравітая Чэрв.
АЛЕШНІК, ГАЛЕШНІК м. Алешнік. Алешнік густы. Рудня Астравітая Чэрв. У алешніку касілі. Чычалі Швянч. Алешнік чорны. Мішневічы Шум. Там лахчына, галешнік расце, а далі зноў брадок. Дзяніскавічы Ганц.
АЛЕШЧЫНЯК м. Арэшнік. Алешчыняк, дзе арэхі растуць. Лайпушкі Ігн.
АЛЕШЫНА, АЛЬШЫНА, ГОЛЬШЫНА ж. 1. Тое ж, што і алёшнік. Алешына па балотах і лясох е. Альхоўцы Лях. Альшына расце пры лузе, у балоце. Альшына расце па ніскіх месцах. Сапоцкіна Гродз. На Багудзенцы расла альшына, елка. Стральцы Гродз. Быў лясок, расла альшына. Малахоўцы Бар. Многа альшынэ каля рову расце. Кіралі Шчуч. Там всякэ дэрыво: то гольшына, то бырызына. Сіманавічы
79 👁