Старонка 76
/ 513
У канцы загона акручваюцца з плугам. Рыбчына Віл. Аўтобус акручуецца і назад ідзе. Граўжышкі Ашм. Я сюды акручуюся. Жылі Іўеў. АКРЫВАЦЦА незак. Ахінацца, накрывацца. Вялікай хусткай акрывайся! Быстрыца Астр. Чаму не акрываешся коцам, ці не замерзла? Галубы Маст. АКРЫЦЦА зак. Ахінуцца. Азьмі кляёначку, акрыйся. Ністанішкі Смарг. АКРЫЦЬ зак. Пакрыць. Была калысачка, акрыеш яе посцілкай. Старыя Смільгіні Воран. АКРЭЙБАЦЦА зак. Паздаравець, паправіцца. Грыпа яго заціснала, акрэйбаўся п, кап у Глыбокае завязлі. Мярэцкія Глыб. Ты ўжо акрэйбаўся? Граўжышкі Ашм. АКРЭНТ м. Карабель. Салдаты ў акрэнтах памяшчаліся, а пленныя — у лагеры на полю. Быстрыца Астр.; параўн. польск. okręt 'тж'. АКСАМ м. Аксаміт. Аксам называлі бархат. Ракаўскія Швянч.; параўн. літ. aksómas, лац. examitum, грэч. εξάμιτος 'тж'. АКСНА ж. Аса. Аксна тожа кусаяцца, яна жоўценькая. Аксны пузыр зробяць і жывуць там. Магуны Паст. АКСНЫ, АКСНЭ толькі мн. Пянеўе ў птушак пасля ліняння. Скубеш курыцу — адны аксны. Як адрастае пер'я, выходзяць аксны. Граўжышкі Ашм. Зарэзала гусь, натта аксноў многа, рады ні дам. Кіралі Шчуч. Як абшарпаеш пер'я, астаюцца дуткі, а пасля лінькі — аксны. Жодзішкі, Крэва Смарг. Курыца лінаіць, аксны астаюцца. Поўна аксноў было. Магуны Паст. Акснэ ў кур бываюць, шмат аксноў. Вялікія Баяры Шчуч.; параўн. літ. akstis, ākstinas 'шып, асцюк, калючка' (ЛТ, 164). АКСЦЁН м. Тое ж, што і акот. Выцягнула велькі аксцён. Кіралі Шчуч.; параўн. літ. ākstinas 'тж'. АКСЦЮКІ мн. Асцюкі. Аксцюкі калючыя. Быстрыца Астр. Аксцюкі ў ячмені. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. aksčiùkai 'тж' (ЛТ, 164). АКТАР м. Гектар. Даў мне бацька актар зямлі пасахі. Кураполле Паст. Актар дзесяць зямлі было. Быстрыца Астр. Актар зямлі абгораваў. Паляцкішкі Воран. Цяпер актары. Альхоўка Навагр. Нацё вам два актары. Дзяляцічы Навагр. Далі дзевяць актараў зямлі. Вострава Маст. АКТЫВІСТА м. Актывіст. Вуон такі актывіста. Курашэва Чыж.; параўн. польск. aktywista 'тж'. АКУЛІРАВАЦЬ зак. і незак. бат. Прышчапіць, прышчэпліваць. Кап як нам ўзяць сажанцаў. Іх на прошлы гот акуліраваў, а цяпер ўжо ім па метру. Я буду акуліраваць сажанцы. Забалоцце Мін. АКУЛЯРЫ, ОКУЛЯРЫ мн. Акуляры. Наш бацька аку-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
/ 513