стаўляць малако ў цёплая места, каб адлучалася смятана. Вялікія Нястанавічы Лаг.
АДЛУЧАЦЬ незак. Аддзяляць. Пасля разбіраюць кабана, адлучаюць сланіну і кумпякі. Альхоўка Навагр.
АДЛУЧЫЦЬ зак. 1. Адняць. Адлучыць мама дзіця ад цыцкі, і я гадавала. Новікі Гродз. 2. Адсадзіць, аддзяліць. Нада адлучыць цялюка ад каровы. Ліпнікі Вільн. 3. Аддзяліць ад чаго-н. Ён адлучыць сямяна [у лёне] на грабялкі. Дакудава Лід. Масла ад маслянкі трэба адлучыць. Вялікія Нястанавічы Лаг. Адлучыла цеста і на печ паставіла. Магуны Паст.
АДЛУШЧАЦЦА незак. Аддзяляцца. Косткі самы адлушчаюцца [ад мяса]. Ахрэмаўцы Брасл.
АДЛУШЧЫЦЦА зак. Разварыцца. Бульба троха адлушчылася, буду вымаць з печы. Жылі Іўеў.
АДЛЮДНЫ прым. Нелюдзімы. Адлюдны, непрытульны да людзей, сам с сабой. Ракаўскія Швянч. Адлюдны ён чалавек. Старыя Трокі Трак., Быстрыца Астр. Адлюдны чалавек. Грыкені Вільн.
АДЛЯГАЦЬ незак. 1. Папраўляцца, пераходзіць у нармальны стан. Пухліна спала з нагі, адлягая нага. Бакшты Іўеў. 2. Адтайваць. Зямля адлягаць будзя, як дошч памоча, яна памякчэя. Азяраны Раг.; параўн. літ. atlėgti 'тж'.
АДЛЯТАЦЬ незак. 1. Тое ж, што і а д л ё т у в а ц ь. Гракі адлятаюць на зіму. Мсцібава Ваўк. 2. Аддзяляцца. Кастра адлятала, як трапалі. Грыкені Вільн.
АДЛЯТУВАЦЬ незак. 1. Адлятаць, абломлівацца. Ячмень пераспеў, каласы адлятуюць. Альхоўцы Лях. 2. Адставаць, адвальвацца. У етага вобую скора адлятуюць каблуке. Вецярэвічы Пух.
АДЛЯЧЫЦЬ зак. Вылечыць. Доктар адлячыў. Крэва Смарг.
АДМАЛАДЗЬ ж. Амалоджванне. Кінуў курыць — на адмаладзь пашоў. Саланое Віл.
АДМАЛАСЦІ прысл. Змалку. Ты і памятушчая адмаласці. Я адмаласці рабіла цяшка, да работы прывыкла, жылі адмаласці ў беднаце. Кураполле Паст.
АДМАЛЕЦЬ зак. Здзяцінець. Адмалела, як хлуса зрабілася я. Крэва Смарг.
АДМАЛКУ прысл. Тое ж, што і а д м а л а с ц і. Адмалку нешта ей стаўшы. Магуны Паст.
АДМАЛЯВАНЫ дзеепрым. Пафарбаваны. Тая драбінка адмалявана. Чычалі Швянч.
АДМАРАЗІЦЬ зак. Адмарозіць. Яна рукі і ногі адмаразіла. Мішневічы Шум. Рукі быў адмаразіў. Магуны Паст.
АДМЕНІВАЦЦА незак. Змяняцца. Дзеравянка расце на
85 👁