балоце, кароценькі, карэньчык, трэба ў вотку, бо так ён адменіваецца. Дакудава Лід. АДМЕ'ННА прысл. Адметна. Гэта мала адменна — ці так сказаць, ці так. Паляцкішкі Воран. АДМЕ'ННЫ прым. Добры, выдатны. Калісь былі адменныя сохі. Паляцкішкі Воран. АДМІРА'ЦЬ незак. 1. Траціць прытомнасць. Дзяўчына стала адміраць. Лоск Валож. 2. Дранцвець. Пальцы адміраюць. Быстрыца Астр. АДМО'ВІЦЬ зак. Не задаволіць просьбу. Як просіць — не адмовіш дзіцяці. Паляцкішкі Воран. АДМЬГКАНЫ дзеепрым. Toe ж, што i а д а м к н ё н ы. Я адмыканую хату не кідаю. Вецярэвічы Пух. АДМЫСЛО'ВЫ прым. Toe ж, што i a д м ё н н ы. Адмысловы яшчык рабілі з дзерава. Магуны Паст. Было адмысловая жалеза. Крэва Смарг. У каго адмысловая каробачка, a ў каго ў крусцы ў стальной. Вялікія Нястанавічы Лаг. АДМЯНІ'ЦЦА зак. Перамяніцца, стаць іншым. Мужык ажэніцца i адменіцца. Кураполле Паст. Як сын жаніўся, так адмяніўся. Жылі Іўеў. Як ажаніўся — прама чалавек адмяніўся, Косця найлепшы стаў. Саланое Віл. АДМЯНІ'ЦЬ зак. Падмяніць. Німа мяне адмяніць каму, пакуль i ні аблягу. Жылі Іўеў. АДМЯНЦІ'ЦЬ зак. экспр. Адлупцаваць, моцна пабіць. Узяў бы качаргу ды адмянціў бы табе. Бакшты Iўеў.; параўн. мянціць 'вастрыць касу'; мянташка 'лапатка для вастрэння касы' літ. mente тж'. АДНА', АННА', АДНА'Я ліч. 1. Колькасць, якая абазначаецца лічбай 1. Бяжы адна. Дзяніскавічы Ганц. У аднэй руцэ дзяржыць. Швэды Вільн. Адная стаю пры печы. Старыя Смільгіні Воран. Суседзі бралі адну дошку. Паляцкішкі Воран. 2. у знач. прым. Асобна ад іншых, у адзіноце. Я адна жыву. Лісна В.-Дзв. 3. у знач. прым. Тая самая. Аднае бабы дзеці. Альхоўка Навагр. Аднаею разораю ходзяць. Стары Свержань Стаўб. 4. у знач. займ. Выдзяленне асобы з якой-н. катэгорыі. Hi ў аднэй дзеці не было. Ахрэмаўцы Брасл. АДНАГА' ліч. род. Аднаго. Мне без аднага восемдзесят гадоў. Саланое Віл. Адзін аднага б'ець. Груздава Паст. АДНАГЛА'ЗЫ прым. Аднавокі. Яна аднаглазая, а долга быць аднаглазай? Ахрэмаўцы Брасл. АДНАГО'ДАК м. Равеснік. Зэнон з Януком аднагодкі. Чычалі Швянч. Яны аднагодкі. Беняконі Воран. АДНАГО'ДКА, АДНАГО'ТКА ж. Равесніца. Гэта мая аднагодка, a выглядзіць старэй за мяне. Азяраны Раг. Яна аднаготка з ягонай сястрой. Валынцы В.-Дзв. Наша Манька аднаготка з ім. Сакаўшчына Валож
Дадатковыя словы
адмовіць, адмянціць, адмяніцца, аднаглазы, аднагодак, бець
9 👁