АДЛАЖЬГЦЬ зак. Адпрэгчы. Адлажы каня i завядзі ў хлеў. Паляцкішкі Воран. АДЛЕТА, АТЛЕТА, АДЛІТА, АТЛІТА ж. Адліга. Сяння адлега, ca стрэх цячэ. Рыбчына Віл. Снех расходзіцца — атлега. Асавец Віл. Адліга будзіць — сала мягкая. Едлавічы Брасл. Сягоння адліга, сонца ня відна, дыхаць няма чым. Жодзішкі Смарг. Сёня адліга, няма марозу. Кіралі Шчуч., Беняконі Воран. Мяккі вецяр падаецца, будзе адліга. Бакшты Іўеў. Адліга, ужо марос атсеў. Альхоўка Навагр. Адліга настала, пацеплела. Альхоўцы Лях. Атліга стала, ic стрэх пацякло. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. літ. atlyga тж' (ЛТ, 164). АДЛЕТЛЫ прым. Адхонны. Адлеглая страха можа зарастаць. Малькуны Ігн. АДЛЕТЧЫ зак. Адлегчы ад сэрца — супакоіцца, прыйсці ў нармальны стан, адчуць палёгку. Але ваўчыца прабегла, а за ёй ваўкі — у мяне адлягло ат сэрца. Журыхі Віл. АДЛЕ'ЖЬІЦЦА зак. Вылежацца (пра лён). Як лён адлежыцца, пабіраям у кулі. Дакудава Лід. Пасцеліш лён, ён адлежыцца, тады пабіраеш. Беняконі Воран. АДЛЕ'ЖЬІЦЬ зак. Toe ж, што i а д л е ж ы ц ц а. Лён сцелюць на сенажаць, як адлежыць, падбіраюць, вяжуць у кулі, вязуць у лазню. Паляцкішкі Воран. АДЛЕ'ЧУВАЦЬ незак. Вылечвадь. Лішаі былі, нічым не адлечвалі, толькі салідолам лішаі адлечуюць. Жылі Іўеў. АДЛЁТУВАЦЬ незак. Адлятаць. Пташкі будуць адлёту ваць. Старыя Смільгіні Воран. АДЛІТА гл. АДЛЕТА АДЛІ'ЖНЫ прым. Цёплы, звязаны з адлігай. Хляпаўка бывая, калі адліжная пагода. Крэва Смарг. АДЛІ'ЦЬ зак. перан. Адлупцаваць. Узяў паса i адліў яму. Жылі Іўеў. АДеПІЧА'ЦЬ незак. Адрозніваць. У сваей вёсцы мы не адлічаем разгавор. Альхоўка Навагр.; параўн. руск. отличать тж'. АДЛОўЖНЫ прым. Toe ж, што i а д л ё г л ы. Тут б ерах у рэчцы ад ложны. Вязынка Маладз. АДЛО'Х м. Toe ж, што i а б л 6 х. Адлох—непаханая зямля. Паляцкішкі Воран. Пагонім быдла на адлагі. Старыя Смільгіні Воран. Поля ляжала адлогам, не гаралі, хай паляжыць з гот ялавінаю. Клралі Шчуч. Адлох — як два лет не гаруць зямлю. Рыгалоўка Ліпск. АДЛУПІЧДЬ, АТЛУПРЦЬ зак. 1. Адлупцаваць. Я атлуплю абаём, будзяце плакаць. Паляцкішкі Воран. 2. Ададраць, адскрэбці. Фарбу не адлупіш ад сцяны. Старыя Смільгіні Воран. АДЛУЧАТЩА незак. 1. Аддзяляцца, адставаць. Карэня ў лёня ні адлучаецца. Дакудава Лід. 2. Састойвацца. Нада
Дадатковыя словы
адепічаць, адлежьіцца, адлежьіць, адлечуваць, адло^жны, адліжны, адліць
10 👁