Старонка 61
/ 513
му ня ўступя, трэба скакаць толькі яму. Граўжышкі Ашм. Був одынак, всэ батьковэ полэ ёму. Сіманавічы Драг.; параўн. польск. jedynak 'тж'. АДЗІНАЛІЧНА прысл. Аднаасобна. Хоць халадно было, але гэтым врэмем пасвілі каравы адзіналічна. Мсцібава Ваўк.; параўн. руск. единоличный 'тж'. АДЗІНАСЬЦЯ ліч. Адзінаццаць. Пятнасьця кіль ці адзінасьця. Жодзішкі Смарг.; параўн. польск. jedenaście 'тж'. АДЗІНАЦАЦЕРА зб. ліч. Адзінаццаць. У маей мамы адзінацацера дзяцей было. Саланое Віл. АДЗІНАЧКА, ОДЫНАЧКА ж. Адзіная дачка ў бацькоў. Ёй усё дастанецца, бо яна адзіначка ў бацькоў. Граўжышкі Ашм. Вона ў іх одыначка була, всякы вборы ля ёі куплялы. Сіманавічы Драг.; параўн. польск. jedynaczka 'тж'. АДЗІНІЦА, ОДЫНЫЦЯ ж. Тое ж, што і адзіначка. Ні братоў, ні сясцёр німа ў яе — адзініца яна ў сям'і. Паляцкішкі Воран. Як одыныця, то чы розгульна, чы п'яныця. Сіманавічы Драг. АДЗІНОК м. Той, хто жыве без родных, без сям'і. Адзінок самотна жыве. Жылі Іўеў. АДЗІНОКІ прым. Які жыве адзінока. Ён адзінокі і яна адзінокая, бязродная. Рудня Астравітая Чэрв. АДЗІНОТА ж. Самотнасць. Сядзеў на адзіноця каля лесу. Рыбчына Віл. АДЗІЯДЛА, АДЗІЯДЛО, АДЗІЯЛА, ОДЫЯЛО н. Коўдра. Сеў на адзіядла. Старое Сяло Зэльв. Адзіядла на голаў — і спіць. Кіралі Шчуч. Валу спрадзе, вычча і адзіядло шые. Мсцібава Ваўк. Дзве байкавыя адзіялы купіла ўкрывацца. Вецярэвічы Пух. Як Грыпа купыла одыяло, то Мыкыта кажэ: «Моя Грыпа купыла някого одыявола». Сіманавічы Драг.; параўн. руск. одеяло 'тж'. АДЗЯБЛІЦЬ зак. Узараць на зіму. Адзябліў усё на вясну. Жылі Іўеў. АДЗЯВАЦЦА незак. 1. Апранацца. Адзявайся, Валодзя, пайдзём. Лоск Валож. 2. Накрывацца. Калісьці ткалі самі: ткалі ў рады палатно і шшывалі ў шэсць полак, туды ўкладалі суконнэ дзярушкі і адзяваліся, гэто дзяруга адзявацца. Дзяніскавічы Ганц. АДЗЯВАЦЬ незак. 1. Апранаць, адзяваць. Я дзіця адзяю. Альхоўка Навагр. Жукетку трэба адзяваць. Дзяніскавічы Ганц. Мяне лепш адзяваць, як карміць. Мсцібава Ваўк. Гальку адзяюць над спот. Дакудава Лід. Адзяваць кашулю, кажух. Чычалі Швянч. 2. Абуваць. Адзяваць чаравікі. Чычалі Швянч. АДЗЯНЕ н. Тое ж, што і адонак 2. Адзяне сцелеца пат стох. Воўкуш Ліпск. АДКРЫВАЦЬ незак. Распачынаць. У касцеле бой адкрывалі. Старыя Трокі Трак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
/ 513