Старонка 56
/ 513
малым. Грыкені Вільн. У адведзіны ідуць да бабы, як дзіця імеець. Чычалі Швянч. АДВЕТНІЦА ж. Жанчына, якая адведвае парадзіху. Старыя Трокі Трак. АДВЕЦІЦЬ зак. Адказаць. Вы кажыця, што трэба,— мы адвецім. Ністанішкі Смарг.; параўн. руск. ответить 'тж'. АДВЕЧАР, АДВЕЧАРА прысл. Адвячоркам. Можа адвечар пайду да лёну. Мы адвечара пашлі лён падбіраць. Адвечара пойдзім, кароў падаіўшы. Учора адвечара была пашоўшы да Ганеліхі. Альхоўка Навагр. АДВЕЧАЦІ незак. Адказваць. Аны трэбуют, я адвечаю. Ялова Пруж.; параўн. руск. отвечать 'тж'. АДВІТАВАЦЦА, АДВІТУВАЦЦА незак. Развітвацца. Адвітавацца солькі рас будзям. Ракаўскія Швянч. З дачкой, с сынам, с кожным адвітуваюцца. Саланое Віл. АДВОДЗІЦЬ незак. Выдзяляць, адмяраць. Будуць адводзіць дзялянку лесу. Вялікія Баяры Шчуч. АДВОДНІКІ мн. Падаконнікі. На адводнікі ставім вазоны. Мсцібава Ваўк. АДВОДНЫ прым. Стромы. Адводны бераг — абрывісты, на адводным берагу бяроска завісла. Паляцкішкі Воран. АДВОЖВАЦЬ незак. Адвозіць. Адвожваюць карчэ ў Ліду. Кіралі Шчуч. АДВУЧЫЦЦА зак. Закончыць заняткі ў школе. Адвучыліся дзеці ў школе, ідуць дахаты. Ністанішкі Смарг. АДВЫКНУЦЬ зак. Адвыкнуць. Яна адвыкла ад работы. Лоск Валож. Я адвыкла рана есці. Лісна В.-Дзв. АДВЯРНУЦЦА зак. 1. Разысціся. Пасорыліся і адвярнуліся, а патом апяць харашо. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Вывернуцца. Як ён, шафёр, адвярнуўся, такая вуская дарога! Ракаўскія Швянч. АДВЯРНУЦЬ зак. 1. экспр. Адрэзаць. Лусту адвярнулі кругом булкі. Ёдлавічы Брасл. 2. Перапрасіць, папрасіць прабачэння. Адвярні слова. Можа слова адвярнуць, што яна хвора. Жылі Іўеў. АДВЯСЦІ зак. Выдзеліць, адмерыць. Мне адвялі дзялку лёну. Вялікія Баяры Шчуч. АДГАВАРЫЦЬ зак. 1. У забабонных людзей — уздзейнічаць замовай на каго-н., на што-н. Ён умеў адгаварыць, памовіў каля каровы. Ракаўскія Швянч. 2. Адгаварыць ад чаго-н. Кап ні адгаварылі, паехала п. Магуны Паст. АДГАВОРВАЦЬ незак. У забабонных людзей — лячыць замовамі. Колісь адгаворвалі ад укусу гадзюкі. Вялікі Краснік Пруж. АДГАДНУЦЬ, АДГАНУЦЬ, ОДГАНУТЫ зак. Адгадаць. Хто адгадне загатку? Новыя Мацалі Варэн. Адганеце гэты сон. Альхоўцы Лях. Адгані мой сон. Вялікія Баяры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
/ 513