Шчуч. Адгані загатку. Навасёлкі Свісл. Я табе загану задатку, а ты адгані. Масілавічы Сл. Одганула загадку. Сіманавічы Драг.; параўн. польск. odgadnqć тж'. АДГАЛО'СКІ, АДГАЛА'СКІ мн. Рэха. Адгалоскі ідуць. Лісна В.-Дзв. Як адгукнесся— адгаласкі ідуць na лесі. Рыбчына Віл. АДГАРАДЗГЦЬ зак. Аддзяліць, адмежаваць. Прышоў Паўлюк, адгарадзіў у хляве катух. Лісна В.-Дзв. АДГАРНУТЦЬ зак. Адгрэбці. Раныйэ мякіну адгорнеш. Беняконі Воран. АДГАТАВА'ЦЬ зак. Зварыць. Трэба грыбэ вымыць i адгаіаваць харашэ. Новікі Гродз.; параўн. польск. odgotować тж'. АДГАУЛЯ'ЦЦА незак. царк. Разгаўляцца. Устала i адгаўляцца яечкам прышла. Альхоўцы Лях. АДГАТПВАЦЬ, АДГАТІІЫВАЦЬ незак. 1. Гасіць драўняны вугаль. У кузні адгашваюць жар. Беняконі Воран. Адгашываць вуглі. Магуны Паст. 2. Гасіць вапну. Адгашваць вапну — яна выходзіць, як цвета, а так яна, як у камені. Чычалі Швянч. Адгашываць можна ўсё, i вапну можна адгашываць. Старыя Трокі Трак. АДГСУЛЬНІВЫ прым. Прыкры, агідны. Не магу есці макароны забеленыя, яны мне адгольнівыя. Дакудава Лід.; naраўн. літ. atgal назад'. АДГОФВАЦЬ незак. Адворваць. Калі горэш, то бывая там зужай, а там шырай, то нада адгорваць. Стральцы Гродз. АДДАВА'ЦЬ незак. Медь пах, прысмак. Бочка селяццамі аддае. Рыбчына Віл. Беляке [грыбы] муравам аддаюць. Бакшты Іўеў. АДДАЛЁНЫ прым. Аддалены. Туды аддалёны яго дом. Ахрэмаўцы Брасл. АДДАЛЖЬГЦЬ зак. Пазычыць. Скупы той, хто не хоча аддалжыць другому. Дзяніскавічы Ганц.; параўн. руск. одолжить тж'. АДДА'ЛЩЦА зак. Адысці, ад'ехаць на нейкую адлегласць. Мы аддалімся далёка ад дому. Ністанішкі Смарг. АДДА'НЫ дзеепрым. 1. Прасякнуты любоўю, верны каму-н. ён быў душэю адданы дзецям. Альхоўцы Лях. Я за гэтымі дзецьмі ўсю жызню аддана. Міратычы Карэл. 2. Заняты. / дзеці за гэтымі каровамі адданы. Граўжышкі Ашм. АДДАУНА' прысл. Здаўна. Верас аддаўна меданосная трава. Кураполле Паст. АДДА'ЦЬ зак. 1. Вярнуць доўг. Мы аддадзём твае грошы, што бралі. Груздава Паст. 2. Свае аддаць каму-н. Мы вам аддадзём нашага ката. Старыя Трокі Трак. 3. Аддаць замуж. Дзвёх дачок замуш аддала. Ністанішкі Смарг. V Addaci рукамі, ды хадзі нагамі — пра доўг. Дзяніскавічы Ганц. Хай бог на лес усё аддаеI — пра бяду, няшчасце. Хатынічы Ганц
Дадатковыя словы
адгатаваць, адгауляцца, аддаваць, аддалщца, адехаць
17 👁