Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
месяц рушыць — начиная адбываць. Малахоўцы Бар. Няўдалы дзень — 29 чэрвеня будзе адбываць. Кіралі Шчуч. АДБЬГТ м. Адходы. Адбыт гэты ад воску прадавалі. Альхоўцы Лях. АДБЬГТНЫЯ ДНІ мн. Трэцяя i чацвёртая фазы Месяца. Адбытныя дні наступаюць, як адбывая Месяц. Поўната, тады адбытныя дні. Ахрэмаўцы Брасл. АДБЬГЦЬ зак. 1. Прабыць пэўны тэрмгн. Срок адбудзіць ён — i новы прыедзіць. Лісна В.-Дзв. Ен адбыў месяц i паехау. Саланое Віл. 2. Прабыць на рабоце i нічога не зрабіць. Яму абы врэмя адбыць. Саланое Віл. 3. Убыць (пра Месяц). Адбыў месяц — толькі палоўка, а пасля — сярпок i пустыя дні. Саланое Віл. АДВАДЗЯНЕ'ЦЬ, АТВАДЗЯНЕ'ЦЬ, АДВАДНЕ'ЦЬ зак. Звадзянець. Ноч пастаяў кісель i адвадзянеў. Пацаўшчына Дзятл. Кісель атвадзянеў, вадой абярнуўся. Лісна В.-Дзв. Чаму ваш кісель адваднеў? Валынцы В.-Дзв. АДВА'ЖЫЦЦА, АТВА'ЖЫЦЦА зак. Рашыцца, асмеліцца. Ніхто не адважыцца яму сказаць. Ахрэмаўцы Брасл. Не атважуся сказаць. Валынцы В.-Дзв. АДВАЙЦЯ'ЦЬ зак. экспр. Аблаяць. Людзі адвайцяюць яго, а ён завернецца i пойдзе. Граўжышкі Ашм. АДВАЛГЦЦА зак. 1. Абамлець. Адвалілася баба ад стуку грому, алі адышла. Саланое Віл. 2. Суняцца. Адвалілася боль, стала ляхчэй. Саланое Віл. АДВАЛГЦЬ зак. экспр. 1. Адкроіць. Адваліў лусту хлеба, дзе ж дзіця з'есць. Старыя Смільгіні Воран. Адваліў хлеба бурт. Старыя Трокі Трак. 2. Адчыніць. Ці зможаш сені адваліць? Пацаўшчына Дзятл. АДВАРАЧА'ЦЬ, АДВАРА'ЧУВАЦЬ незак. Адварочваць. Кароўку будзя адварачаць. Бакшты Іўеў. О Адварачаць нос— пазбягаць сустрэчы. Ен адварачуе ад мяне нос, не хоча сустракацца. Азяраны Раг. АДВЕ'ДАВАЦЬ незак, Наведваць. Хадзіла адведаваць дачку. Саланое Віл. АДВЕ'ДАЦЬ зак. Наведаць. Адведала сястронку. Рыбчына Віл. Пойдуць адведаць хворую. Азяраны Раг. АДВЕ'ДЗІНЫ толькі мн. абрад. Наведванне парадзіхі, адведкі. Радзіха нарадзіла дзяцёнка — у адведзіны ідуць радия, бабы. Ракаўскія Швянч. Ув адведзіны ходзяць. Дакудава Лід. Хадзілі ў адведзіны. Рыбчына Віл., Жылі Іўеў., Граўжышкі Ашм. Даўней наваравалі кашы вялікія гаршкі i хадзілі ў адведзіны да радзіхі. Ністанішкі Смарг. Пойдзім у адведзіны, бо яна нарадзіла дзіця. Кіралі Шчуч. Адведзіны рабілі. Саланое Віл. Былі адведзіны, я збіралася на адведзіны. Mipaтычы Карэл. Пашлі ў адведзіны. Альхоўцы Лях. Пашла ў адведзіны. Беняконі Воран. Хадзіла ў адведзіны, як радзіха з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адвадзянець, адваднець, адвайцяць, адварачуваць, атвадзянець, атважыцца, зесць
17 👁
 ◀  / 513  ▶