Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
Гушта дзяцей у яго. Чычалі Швянч.; параўн. літ. gŭžta гняздо'; гл. г ў л т a. ГУ'ШТАЧКА ж. памяти, да г ў шт а 1. Курыца робя сабе гуштачку. Гемзы Шальч. ГУ'ШЧА ж. 1. Крупы. Гушчу таўклі к калядам таўкачом. Пасека Ст.-Дар. 3 ячменя таўклі крупы — гушчу. Мішневічы Шум. У ступах гушчу таўклі. Навікі, Мельнікі Лудз. 2. Суп з ячных круп, бобу. Гушчу варылі з круп i з бобу. Лісна, Baлынцы В.-Дзв. 3. Гушча (у страве, пойле). Шчолак з'еў, гушча засталася. Пацаўшчына Дзятл. Адна гушча9 юшкі naćлій. Дзяініскавічы Ганц. Гушча, густая яда не ўрадзіць, паеў густога — i сыты. Баба! Цялушка не выпіла самую гушчу. Кіралі Шчуч. 4. Жамерыны. Асталася гушча ад ягад. Жылі Іўеў. V Гушча дружыны не разбівая — густая ежа не разбівае сям'і. Кіралі Шчуч. ГУШЧА'Р м. Toe ж, што i г у с ц ёш II. Гушчар, там зарасло. Гемзы Шальч. Гушчар расце, як гай. Вялікія Баяры Шчуч. Нідалёка хмызняк, там такі гушчар. Вязынка Маладз. ГУШЧАРНЯ' ж. Toe ж, піто i г у с ц ё ш -II. Гушчарня ў лесе, як лес густы. Дзяніскавічы Ганц. Зараснік, гушчарня — i носу не ўбіць. Альхоўцы Лях. ГУШЧАРО'К м. памянш. да гу ш чар. Вылажу я з гушчарка — i сустрэліся. Гемзы Шальч. ГУЧПЧАЧКА ж. памянш. да г ў ш ч а 3. Гушчачку з'ем i талерачку вьіліжу. Гемзы Шальч. ГУШЧЫНЯ'ЦЦА незак. 1. Гняздзіцца. Курыца гушчыняцца начала. Малькуны 1гн. Курыца гушчыняецца — робіць гняздо, сядзіць у ім — будзе нясціся. Старыя Смільгіні Воран. 2. Прысядаць (пра курэйу. Рахманая курыца гушчыняецца. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. gŭžta гняздо'. ГУШЯ'К гл. ГУША'К ГЫБА' гл. ГУБА' ГЫ'РКАЦЬ незак. Toe ж, што i г а р к а ц ё ц ь. Сабака гыркая. Гемзы Шальч.; параўн. літ. gergčioti гаўкаць'. ГЫ'РКО прысл. Горка. Гырко ў ротовэ. Дзмітравічы Кам. ГЫ'РЭЙ гл. ВЫ'РАЙ ГЭ'БАЛЬ м. Рубанак. Прынясі гэбаль, пагаблюю доскі. Магуны Паст.; параўн. польск. hebel тж'. ГЭБЛЕВА'НЕ н. Габляванне. Гэблёване ручным гэблем — то тяшка робота, послі рукі болят. Курашэва Чыж. ГЭБЛЁВА'НЫ прым. Габляваны. 3 гэблёваных дошчок укладают помуост. Курашэва Чыж. ГЭБЛЯ'РКА ж. Сталярня. Повэзу дошчкі на гэблярку. Курашэва Чыж. ГЭТНУТЫ зак. Toe, што i г ё б н у ц ь. Був такый врэдный, кылько людэй кырыз ёго загынуло, то зарэ ŭ сам гэгнув. Сіманавічы Драг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вырай, гушак, гуштачка, гушчарок, гушяк, гыркаць, гырэй, гэблеване, гэблярка, зем, зеў, курэйў, малькўны, сямі
12 👁
 ◀  / 513  ▶