птушак. Гусятнік на сані ставяць або драбінкі. Асавец Віл. ГУСЯ'ЧЫ, ГУСЯ'ЧЫЙ прим. Гусіны. Гусячы пух. Maciлавічы Сл. Гусяча мяса. Вялікія Баяры Шчуч. Гусячий шмалэць. Сіманавічы Драг. ГУСЯ'ЧЫНА ж. Гусяціна. Гусячыны наварила. Альхоўды Лях., Быстрыца Астр., Крэва Смарг. Гусячыны ўкіняш у суп. Лоск Валож. ГУ'ТА ж. Шклозавод. Кругом нас увесь лес гута з'ядае, кідаюць там, як у пропасць. Новая Гута Віл. У Жильцах быу сцякляны завод, а патом гута. Мішневічы Шум.; параўн. польск. guta szklana тж'. ГУ'ТАРКА ж. Гаворка. У нас не такая гутарка} як у той дзярэўні. Саланое Віл. С а свету ўсякай гутаркі вы спісалі. Дакудава Лід. ГУ'ТАРЛІВЫ прим. Гаварлівы, гаваркі. Ксенка гутарлівая баба. Саланое Віл. Яна такая гутарлівая. Бакшты Іўеў. Гутарлівыя людзі. Вялікія Нястанавічы Лаг. ГутарлЬвы чалавек любіць пагаварыць. Парэчча Гродз. ГУЦ м. асудж. Гультай, абібок. Во якога гуца выгадавала. Галавачы Гродз. ГУЧА'ТІ незак. 1. Гучаць. Штось гучыт, мусіт, самолёт летіт. Курашэва Чыж. 2. Вішчаць. Свіня гучыт, мусіт, йіесті хочэ. Курашзва Чыж. ГУЧО'К м. памянш. да г у к И, 1. Гучок вазона гэтага мне адарві. Асавец Віл. ГУШ гл. ВУЖ I, II ГУША'К, ГУШЯ'К м. Вушак. Гушакі ў дзвярах. Бакшты Іўеў. Було поночы, то стукнулась об гушяк. Позатыкав за гушакы той мох. Сіманавічы Драг. ГУ'ШКА ж. Тое ж, што i в у ш к о. Бывала, як плялц то гушка зробяць у лапцях. Жылі Іўеў. ГУ'ШКАЦЦА незак. 1. Калыхацца. Дзеці гушкаюцца. Пасека Ст.-Дар. Даўней ми гушкаліся ў гумне. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Уздымацца, зыбацца. Другля гушкалася на балоце. Рудня Астравітая Чэрв. ГУ'ШТА ж. 1. Гняздо. Курыца ў гушце нясецца. Малькуны Ігн. Пташачка гушту зробіць. Курица гушту зрабіла. Старыя Смільгіні Воран. Курица дзелае гушту i нясецца. Гемзы Шальч. 2. Бярлог, гайно. Свіня зрабіла гушту с саломы. Старыя Смільгіні Воран. 3. Лункі, дзе купаюцца куры. Кури парабілі гушты ў дзярну. Гемзы Шальч. Кури ў памідоры гушты нарабіўшы. Ёдлавічы Брасл. 4. Стаптаныя, паклычаныя пасевы. Кури выдратавалі ячмень — адны гушты. Ёдлавічы Брасл. 5. перан. Уласнае гняздо, сям'я. Пажаніліся, то трэда сваю гушту віць. Старыя Смільгіні Воран. 6. Чарада, вельмі многа. Гушта птушкаў паляцела. На дварэ гушта курэй
Дадатковыя словы
гусячый, гусячына, гучаті, гушкацца, зядае, сямя
15 👁