Старонка 502
◀ / 513 ▶
Як парасіцца, то свіня робіць гулту сабе. Свіні пашлі ў гулту. Жыдзевічы Іўеў. Гулта, дзе ляжыць свіня. Магуны Паст. Прагавітая дзіця трэба палажыць у свіноя гулта. Свіноя гулта, дзе свіня спіць, сухоя месца. Крэва Смарг. Які там сабака, калі с-пад яго гулту цягнуць, а ён маўчыць. Граўжышкі Ашм. Тое ж, што і гулды. Гулта зрабілі куры — як пасцель пасланы ячмень, злажылі ўвесь. Жыдзевічы Іўеў. Салома на подсціл. Гулты свіням укінь, а то мокрая гулта. Бакшты Іўеў. перан. Пасцель. Маё гулта не заслана. Граўжышкі Ашм. Свет нада патушыць — і хто на сваю гулту. Гемзы Шальч.; параўн. літ. gùlta 'гняздо, пасцель' (ЛТ, 173). ГУЛЫ толькі мн. Груда, замёрзлая гразь. Храпустая дарога, такія гулы, скаціна не можа прайсці. Дакудава Лід. ГУЛЫ мн. Тое ж, што і гул. Гулы па лесі ідуць, як гукнеш. Валынцы В.-Дзв. Гулы ідуць па лесе. Галубы Маст. Аж гулы пайшлі па лесі. Пасіене Лудз. ГУЛЬ гл. ВУЛЬ ГУЛЬБА ж. Гулянне, вечарынка. Тут іхняя гульба бывае, яны тут ходзяць, гуляюць. Гемзы Шальч. Прышоў дзень — будзя гульба. Паляцкішкі Воран.; гл. гулі. ГУЛЬБІШЧА н. Тое ж, што і гульба. Не было ў сыботу гульбішча. Азяраны Раг. ГУЛЬБЯШНІКІ мн. кулін. Бульбяныя галушкі. Гульбяшнікоў натаўклі. Ёдлавічы Брасл. ГУЛЬГОТАТІ незак. Балбатаць (пра індыкоў). Ондыкі гульгочут. Курашэва Чыж. ГУЛЬК выкл. Скок, брык. Яна гульк — і стаіць. А яна гульк — і спіць, калом яе не разбудзіш. Саланое Віл. ГУЛЬКІ мн. Галінкі. Іняй пакрыла дзерава, на гульках вісіць іняй. Малыя Аўцюкі Калінк.; гл. галюка. ГУЛЬТАВАТЫ прым. Гультаяваты. Ест гультаватыя людзі. Старыя Смільгіні Воран. ГУЛЬТАВАЦЬ, ГУЛЬТАЁВАТЫ незак. Гультаяваць. Ты ляжыш, выкачываесся, а мы робім да поту. Ністанішкі Смарг. Ён гультаваў. Чычалі Швянч. Е за кім — ды гультуе. Хатынічы Ганц. Він гультаюе, ны робыт. Дзмітравічы Кам. Ны гультаюй, давай дэшо робы. Сіманавічы Драг. ГУЛЬТАЁВІНА м. і ж. павел. Гультай, гультайка. Гультаёвіна ты! Жылі Іўеў. ГУЛЬТАІНА м. і ж. Тое ж, што і гультаёвіна. Ах ты, гультаіна, усё ляжыш! Вялікія Баяры Шчуч. ГУЛЬТАІСКА, ГУЛЬТАІСКО м. і ж. Тое ж, што і гультаёвіна. Ах ты, гультаіска, людзі пашлі ўсе рабіць, а ты ляжыш. Кіралі Шчуч. Ты гультаіска. Беняконі Воран. Гультаіско ты! Сіманавічы Драг., Масілавічы Сл. Гультаіско, лежыш! Горск Бяроз. Вон, гультаіско. Ялова Пруж. Гультаіско-гультаіско ты! Відзібар Стол. Ну і гультаіско ты! Смаляні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 513 ▶