ГУКА'ЦЦА незак. Размаўляць, гаманіць. Да поўпты аукаемся, а спацъ німа калі. Беразіно Докш. ГУКА'ЦЬ незак. 1. Клікаць. У лесі пачалі гукаць. Магуны Паст., Лоск Валож., Малахоўцы Бар. Гукай маці, хай ідзе. Рудня Чэрв. Сястра нас гукая. Азяраны Раг. Гукаю на іх. Альхоўка Навагр. Андрушка! — i цяпер гукаям так яго, хоць i вялікі. Пасека Ст.-Дар. 2. Размаўляць, гаманіць. Сядзіць i гукаіць сама сабе пад нос, а я да яе гукаю. Кураполле Паст. У вотпуск унук прыехау, да часу ночы гукалі. Ты, сваця, нядобра гукаіш. Як прыду да іх, яна ня ведаіць, як са мной гукаць. Саланое Віл. Кап ты ціха ляжоў, да не гукоў. Ганна гукала: «Ну, цётку, куда вы едзеця?» Вецярэвічы Пух. Баба гукая, а мы едзьма. Бакшты Іўеў. 3. Лаяць, абзываць. Людзі яго тукаюць, гукаюць, як на ваўка. Кураполле Паст.; гл. ДАБМ, карта № 320. ГУ'КАЦЬ незак. Тое ж, што i г у д з ё ць II. Наша свіня гукая. Альхоўка Навагр., Дакудава Лід., Мсцібава Ваўк., Гемзы Шальч. ГУ'КІ мн. перан. Размовы. Бабы як пойдуць у байню, так i завядуць гукі. Ахрэмаўцы Брасл. ГУКНУ'ЦЬ, ГУКНУЛЫ зак. Клікнуць. Ідзі, гукні, хай прыдзя. Дакудава Лід. Гукны и, хай прыдэ i вона. Сіманавічы Драг. V Як гукнеш, так i адгукнецца. Гемзы Шальч. ГУЛ м. Водгук, рэха. Аш гул пашоў па лесі. Кураполле Паст. Гул ідзець вясной i летам. Лісна В.-Дзв. Гул тожа ідзе, далёка чуваца. Індра Красл. ГУ'ЛА ж. Тое ж, што i гр ы ж. Пат патсанкамі [сківіцамі] гула бальшая. Шамялі Брасл. ГУЛАВА'ТЫ прым. Гузаваты. Гулаватая картошка, брушка бывая гулаватая. Міратычы Карэл. ГУ'ЛДЫ мн. перан. Палеглыя i стаптаныя жывёлай ді птушкамі пасевы збожжа. Як жыта пакручана ці лён пакручаны, палеглы, то кажуць — адны гулды. Коні пахадзілі ў ва усе — адны гулды. Куры ячмень пакруціўшы, парабілі гулды. Дзе што скручана, то кажуць — гулды. Жылі, Апіта Іўеў.; параўн. літ. guldyti класці'; гл. гул та. ГУ'ЛІ толькі мн. Гулянне, вечарынка, танцы. A гулі ш не такія былі, як цяпер у клубя, a выбіралі тую хату, дзе быль хлопцы ці дзеўкі. Міцкавічы Смарг. ГУ7ІІЦА гл. ВУ7ІІЦА ГУ7ІКА ж. Логава. Гулка — гдзе хто ляжаўшы, мейсцэ астаўшыся. Чычалі Швянч.; гл. г у л 'та. ў ГУ'ЛТА ж. i н. 1. Гняздо. У гулце нясецца курыца. Дзе куры нясуцца, там гулта, у гулце нясуцца. Курыца гулту робя. Курыца да сваей гулты кукобіцца, будзя нясціся. Гемзы Шальч. Ты глядзеў гулты, дзе куры нясуцца? Быстрыца Астр. 2. Бярлог, гайно, логава. Свіня гулту нарабіла. Бакшты Іўеў
Дадатковыя словы
гукацца, гукнуць, гулаваты, гўкаюць
10 👁