Старонка 476
◀ / 513 ▶
ГРАК м. Грак. Гракі з белымі дзюбамі, а самі спрэс чорныя. Дакудава Лід. ГРАКАЦЬ незак. Тое ж, што і грагаць 1. Чорны крук прыляціць і гракая. Кіралі Шчуч. Вароны на полі гракаюць. Пацаўшчына Дзятл. Варона гракая. Сакаляны Сакол., Воўкуш Ліпск. ГРАКНУТІСЕ зак. Ударыцца, стукнуцца. Упав і муоцно головою гракнувсе об зэмлю. Курашэва Чыж. ГРАМАВАТЫ прым. Вялізны. Грамавата бульба ўрадзіла. Стральцы Гродз. ГРАМАДА, ГРОМАДА, ГРУМАДА, ГРЫМАДА, ГОРМАДА, РУМАДА ж. 1. Група людзей, сукупнасць. Грамада людзей стаіць, што там такое? Мсцібава Ваўк. Мы сабраліся грамадой. Дзяніскавічы Ганц. Мы станім упяціх, грамадой у сілах гэта зрабіць. Груздава Паст. Мы зайдэмо громадою. Смаляніца Пруж. Грумадой пойдуць субіраць траву. Гайна Лаг. Бальшая грумада людзей стаіць. Альхоўцы Лях. Грумада пашла касцоў. Малахоўцы Бар. Цэла грумада стаіць людзей. Міратычы Карэл. 2. Чарада, статак. Воўк дабег да нашай грамады, мы як наробімо крыку — га воўка! Старое Сяло Зэльв. Велька грумада кароў. Міратычы Карэл. Жарабя адбілася ад грумады. Грумада паляцела птушак. Альхоўцы Лях. 3. Вялізная куча чаго-н. Зелье лепшэ выбырают для свынэй, а потом складают у громаду. Горск Бяроз. Громада дров, пыску, каміння, буракыв. Сіманавічы Драг. Грымада баравікоў. Якубова Рас. Насэпана гормада картоплюв. Шчо гормада, шчо куча — то одно. Дзмітравічы Кам. 4. устар. Адміністрацыйная адзінка, раён. У Тургельскай воласці было пятнаццаць грамад і пятнаццаць солтысаў, а гэта была мая грамада, дзе я служыў. Гемзы Шальч. 5. прысл. Надта многа, багата. На яблыні румада была бубяшкоў. Румада наліла малака парасятам. Намачу хлеб, каб румада мончкі [цукру] браласа. Як сена солім, румада вадэ п'е карова. Рабілі так, каб румада хлеба было. Яшчэ вам румада пісаць. Парэчча Гродз. 6. памянш. у знач. прысл. груматкаю. Чародкай, разам. Груматкаю бегаюць дзеці. Малахоўцы Бар.; параўн. польск. gromada 'грамада, гурт, натоўп, абшчына, куча'. ГРАМАДНЫ прым. Вялізны. Лясы грамадныя былі. Саланое Віл.; параўн. руск. громадный 'тж'. ГРАМАЗДА м. і ж. зневаж. Неразумны, неразвіты, цёмны чалавек. Кураполле Паст.; параўн. літ. gramõzdas 'няўклюдны'. ГРАМАЗДЗІЦЦА незак. экспр. Стукаць, грукаць. Папацёмкі прыходзя і ў дзверы грамоздзіцца, кап адчынілі. Гемзы Шальч.; гл. грамаздзіць. ГРАМАЗДЗІЦЬ незак. Стукаць, грукаць. Па-мойму, як
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
◀ / 513 ▶