грамоздзіць хто ў сянёх? Гемзы Шальч.; параўн. літ. gramozdinti тж'.
ГРА'МАТНАЯЗЯМЛЯ' эю. у стар. Спадчынная зямля. Гранатная зямля — бацькоў, дзядоў, прадзядаў зямля, гэта бацькаўшчына, свая родная зямля. У нас было мала граматнай зямлі, бо ў бацькі было пяцёх сыноў, усяго на кожнага па дзесяціне. Альхоўка Навагр.
ГРА'МАТНЫ прым. Пісьменны. Граматна была баба. Старое Сяло Зэльв.; параўн. руск. грамотный тж'.
ГРАМБУ'ЛЬ м. заал. Хрушч. Грамбуль гнеды, у маю грамбулі на дзераве бываюць, i прусак, як грамбуль. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. grambuolys тж' (ЛТ, 173).
ГРАМЛЕ' мн. заал. Хрушчы. Хрушчэв у нас грамле завуць. Масілавічы Сл.; гл. г р а м б у л ь.
ГРАМНГЦЫ, ГРУМНЬГЩ мн. царк. Свята, якое адзначалася другога лютага па ст. ст. На грамніцы свяцілі свечкі. Дакудава Лід., Быстрыда Астр., Малахоўцы Бар.
VНа грамніцы — палова зімніцы. Быстрыда Астр. Да грамніц пільнавалі двух рукавіц. Жьілі Іўеў. Прышлі грамніцы — скідай рукавицы. Рудня Астравітая Чэрв. Як на грумныці нап'ецця niвэнь водыці, то на Юр'я наісьця выл травыці. Грумныці — половына зымыці. Сіманавічы Драг.
ГРАМУОС m.j ГРАМУХЕ' мн. Крэмень. Грамух—такі дробны, як гарэх, колеру белаго i як разаб'еш, то цёмна-сіні. Кладзе на грамух цунтар, пальцам прыціскае i красае. Баброўнікі Гарад.
ГРАМУ'ХАВЫ прым. Крамяністы. На полі грамухавым ніц не расце. Баброўнікі Гарад.; гл. г ё г а II.
ТРАМУЛИКА ж. памянш. да г р а му х. Грамушка — натта цвёрды камень. Навасёлкі Свісл.
ГРАНАВА'ТЫ прым. метэар. Кучавы. Неба гранавата, хмаркі невельчанькія. Хмары гранаватыя пагодлівыя. Як неба гранавата, трэба картошку садзіць, тады картошка харашо парасце. Кіралі Шчуч.
ГРА'НАЧКАI ж. памянш. да г р а н к а I, 1. Праарэць тры граначкі. Магуны Паст.
ГРА'НАЧКАII ж. 1. памянш. да г р а н к а II, 1. Штук п'яць у гранацы [арэхаў], a дзе адзін e. Пасека Ст.-Дар. 2. Ячэя ў сотах. Граначкі ў вашчурынах пустыя, ненапоўненыя мёдам. Азяраны Раг. Граначку зробяць чмялі. Рудня Астравітая Чэрв.
ГРАНГУ'ЛЬ м. заал. Toe ж, што i г р а м б у л ь. Грангуль — жук майскі. Старыя Трокі Трак.
ГРА'НДА ж. 1. Чарада. Наляцела гранда шпакоў на вішні. Каўняны Гродз. Шпакі грандаю налётаюць на вішні. Мсцібава Ваўк. 2. Кампанія. Гранда сабіраецца i прычапляецца да маладзежы. Кдралі Шчуч. Хлопцы грандою ходят. Курашэва
Дадатковыя словы
граматная, граматны, граначка, напецця, пяць, разабеш, юря
13 👁