ГРА'ДУС м. Радок, баразна. Па сёлах кажуць рады [бульбы], а ў нас градусы, папярочныя градусы. Семежава Кап. ГРАЖУЛЯ7 КО'ЛЫ мн. астр. Вялікая Мядзведзіца. Тры гвяздачкі i алобля — Гражуля Колы. Быстрыца Астр.; параўн. літ. Grfžulio Ratai тж'. ГРА'ЗА ж. i м. Неахайны чалавек, бруднюха. Ах ты граза, увесь у попел выгразіўся. Кіралі Шчуч. ГРАЗА' I ж. 1. Навальніца. Граза ўсю ноч была. Альхоўцы Лях. 2. у знач. прысл. граздю. У час навальніцы. Тэю гразою пашла. Альхоўцы Лях. ГРАЗА' II ж. 1. Строгасць. Без гразы ён вырас. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Пагроза. ён такую гразу мне сказаў. Саланое Віл. ГРАЗЁН м. Корч. Шчэ адзін гразён цьібулі вырву — i пустая будзіць ліха. Беразіно Докш. ГРАЗІ'ЦЦА незак. Гразіць, страшыць. Трэ гразіцца на дзіця, па попцы паляскаць. Дзяніскавічы Ганц. ГРАЗГШЧО н. павел. Вялікая гразь. Гразішчо, чуць ногі выцягнула. Малахоўцы Бар. ГРА'ЗКІ, ГРАСКІ' прым. 1. Багністы, вязкі. Там гразкае балота було, а цяпер сухо. Кузьмічы Люб. Г разке болото. Смаляніца Пруж. Гриская балота, топкая. Рыбчына Віл. Граская дарога. Альхоўцы Лях. Траска дарога, колы загразлі. Жылі Іўеў. Гриская балота. Стральцы Гродз. Дрыгва, дзе граскбя зыбучая места. Вялікія Нястанавічы Лаг. Поплаў быў граскі, там бы руда. Дзяніскавічы Ганц. 2. Брудны, каравы. Рукі граскія. Міратычы Карэл, Грискія ноеі, ні пайду далей! Вялікія Нястанавічы Лаг. ГРАЗНАТА' ж. 1. Бруд. Якая еразната! Крэва Смарг. Гразната ў хаці, няможна там жьщь. Кіралі Шчуч. 2. Гразь. Гразната на вуліцы. Азяраны Раг. ГРА'ЗНО прысл. Брудна. Я ны ходыла, гразно. Дзмітравічы Кам. ГРАЗНУ'ХА ж. Toe ж, што i г р а з а. Гразнуха ўсюды гразі наробіць. Кураполле Паст. ГРА'ЗНУЦЬ незак. Вязнуць у гразі. Гразня конь. Жылі Іўеў. Там не бардзо праедзеш — конь гразня. Гемзы Шальч. ГРАЗНЫ' прым. 1. Toe ж, што i гр a з кі Я к кароў гошм, брод там дужа гразны. Мачаск Бярэз. Вёска наша гразния была. Магуны Паст. 2. Тое ж, што i г р а з к i 2. Ix карова гразна, напаскудзіць i ляжа. Мсцібава Ваўк. Тронкі нажоў гразныя, нада памыць. Ня лажы гразнога настольніка. Магуны Паст. ГРАИЗЭТА ж Цыркулярка. Грайзэга — круглая піла ўсё можа рэзаць, брусья. Пацаўшчына Дзятл.; параўн. ням. Drehsage 'тж
Дадатковыя словы
гразкі, гразнуць, грйская, грйскія, нйя
5 👁