зенькая рыльца. Вялікія Нястанавічы Лаг. Гляк — чай грэць. Рудня Астравітая Чэрв. Налейце гляк і пастаўце ў печ, будзе чай харошы. Гляк — з харошай гліны і паліваны. Ухвала Круп. Гальяк быў з адною ручкаю, такі пукаты, а тут маленечка шыечка, ваду насілі ў ём, як ідуць жаць, бяруць гальяк, натта доўга воду халодную ён дзяржыць. Кіралі Шчуч. Глёк гліняны з вухам, рыльца было, чай грэлі ў ём. Азяраны Раг. 2. Бутля. Гляк у нас быў сцякляны, гэта даўнейшы-прадаўнейшы. Быў аплятаны гляк, карасіну ў ём дзяржалі. Магуны Паст.
ГЛЯНУЦЬ, ГЛЯНАЦЬ зак. Зірнуць. Што ні гляня, то вырысуя. Стральцы Шальч. Хай ба ты глянаў. Лоск Валож.
ГЛЯЎКАЧ м. Певень. У Наталлі гляўкач няўдалы. Пасека Ст.-Дар.
ГЛЯЧОК м. памянш. да г л я к 1. Глячкі гліняныя купі. Хатынічы Ганц.
ГНАЁЎКІ толькі мн. Калёсы для вывазу гною. Гнаёўкі былі, на поле вазілі гной. Крэва Смарг.
ГНАІЦЬ, ГНОЙІЦІ незак. 1. Угнойваць. Як гнаілі зямлю, дак добра расло і жыта і ярэ. Гарэлец Пух. Навос вазілі, зямлю гнаілі. Старыя Смільгіні Воран. Будут гнойіті зэмлю. Курашэва Чыж. 2. Гнаіць. Довгі дошч сіено гнойіт. Курашэва Чыж. 3. Накідаць і скідаць гной. Калісь дзеравянымі віламі гнаілі на воз і з воза. Старыя Смільгіні Воран.
ГНАЙНЫ гл. ГНОЙНЫ
ГНАТ м. Косць. Такі худы, аж гнаты сторчат. Курашэва Чыж.
ГНАЦЦА незак. Любіць што-н., жадаць. Я за малаком ганюся. Лісна В.-Дзв. Я за булкамі не ганюся. Гемзы Шальч. Як родзіцца дачка, ён гоніцца за сынам. Саланое Віл.
ГНАЦЬ, ГНАЦІ, ГНАТЫ незак. 1. Гнаць у поле або прыганяць з поля. Гані на пасту! Груздава Паст. Пастух жане каровы. Навасёлкі Свісл. Хай жэне кароў! Старое Сяло Зэльв., Стральцы Гродз. Ні жануць кароў. Вострава Маст., Міратычы Карэл. На ўвесь дзень кароў жануць. На вечар кароў жанеш назат. Пасеш на раніцу, на вечар жанеш назат. Малахоўцы Бар. Жане каравы. Жэнь быдла бліскі свет. Вялікія Баяры Шчуч. Пастух жэне чэргу ў лес. Альхоўцы Лях. Жануць пастухе каровы. Новікі Гродз. Кароў ня гоняць. Паляцкішкі Воран., Жылі Іўеў., Рыбчына Віл. Дзеці гоняць каровы. Альхоўка Навагр. Нам тавар гнаць. Малыя Аўцюкі Калінк. Будуць гнаць кароў. Рудня Астравітая Чэрв. Я жэну коровы. Смаляніца Пруж. Трэбо гнаты, я жэну коровы, а вітэ пожэнэтэ чі ні? — Воны пожэнут. Горск Бяроз. 2. Бегчы па слядах, гнацца. Сабака зайца гоня. Гемзы Шальч. 3. Сплаўляць лес. Клейны збівалі і гналі лес. Саланое Віл. Адзін гоніць клейны. Азяраны Раг. 4. Інтэнсіўна збіраць, насіць. Ра-
114 👁