ГЛЫТНУ'ЦЬ гл. ГЛЫНУ'ЦЬ ГЛЫТО'К, ГЛАТО'К м. Toe ж, што i глык. Глыне два глыткі. Рудня Астравітая Чэрв. Глаток глыкну. Дакудава Лід. Myci, уліў мне воткі на тры глыткі. Гемзы Шальч. ГЛЫШ гл. ГЛЫЖ ГЛЭМ выкл. Цап. Кабыла глэм мяне за руку губамі — i ўкусіла. Вецярэвічы Пух. ГЛЮТА ж. Дзюба. Глюга ў курэй i ў каршуна. Рыбчына Віл., Рудня Астравітая Чэрв. Куры глюгай дзяўбуць. Вязынка Маладз. ГЛЮГА'ТЫ прым. экспр. Насаты. Глюгатая дзеўка — дзеўка з доўгім носам. Рудня Астравітая Чэрв. ГЛЮ'МА ж. Toe ж, што i г люг а. У птушак глюма, атразаюць глюмы. Лоск Валож. ГЛЮС м. Слізь. Нада саскрапсці глюс c кішок. Мсцібава Ваўк. ГЛЯ'БЛЫ прым. Размяклы, разлезлы, падгнілы. Яблыкі гляблыя, картофля гляблая, гуркі гляблыя, каторыя мяккія, капуста гляблая, канфеты якія гляблыя сталі. Асовік, як стары, то гляблы. Мсцібава Ваўк.; параўн, літ. glebti 'вянуць, размякнуць'. ГЛЯДЗЕЧДЬ, ГЛЕДІ'ЕТІ незак. 1. Бачыць. Мае вочы ўжо дрэнна глядзяць. За дзет накуртаешся, што i вочы не глядзяць. Саланое Віл. 2. Глядзецца. У люстэрка глядзіць, памазая, брытвай аскрабе. Стральцы Гродз. 3. Наведваць. Ездзіла глядзець Галю ў бальніцу. Вецярэвічы Пух. 4. Даглядаць, карміць, выхоўваць. Цяпер добра дзяцей глядзяць, німа што казаць. Ністанішкі Смарг. Ты не глядзіш за ім. Ахрэмаўцы Брасл. Будзіця дзеці глядзець. Цябе глядзяць добро. Альхоўцы Лях. Мы іх [дзяцей] так глядзём. Гемзы Шальч. Нэ маю дочкі, то нэма кому мэнэ i гледіеті. Курашэва Чыж. 5. Пільнаваць, пасвіць. Нада пчол глядзець. Кураполле Паст. Я куранят буду глядзець. Глядзі кароў, глядзі праз акно цялушкі. Паляцкішкі Воран. 6. Помніць, не забыцца (у значэнні папярэджання). Як будэш у шх, то гледі нэ забудь спытаті, колі до нас прыедут. Курашэва Чыж. 7. Сачыць, захоўваць. Унучкі глядзелі чыстату. Індра Красл. 8. Вызначаць узрост. Каня глядзяць па зубах, карову глядзяць па рагах. Ахрэмаўцы Брасл. V / не гаворыць, i вока не глядзіць — той, хто вельмі злуе. Кураполле Паст. Калі ідзеш у лес — глядзіць дамоў, калі ідзеш дамоў — глядзіць у лес — сякера за поясам. Саланое Віл. ГЛЯГСТЫ гл. ГЛЕЧСТЫ ГЛЯК, ГАЛЬЯ'К, ГЛЁК м. 1. Гліняная пасудзіна з вузкім горлам. Гляк з ручкай — сам пузаты, а рылачка цененькая, для воткі, вады, карасіну. Крэва Смарг. Гляк — з вускім горлам, ваду бралі на поле.,Масілавічы Сл. Гляк шырокі, а ву
Дадатковыя словы
гальяк, глынуць, глытнуць, глыток, глюгаты, рўчкай
5 👁